Грамадства1414

Ксяндза Лазара выпусцілі з СІЗА КДБ

Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце catholic.by

«Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ.

Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі.

Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ».

***

Пра затрыманне ксяндза стала вядома пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы.

«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой», — сказаў тады Лукашэнка.

29 ліпеня інфармацыю пра затрыманне ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

Пазней, са спасылкай на Каталіцкі касцёл, стала вядома, што ксяндзу У. Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцей чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы. Ён абвінавачваецца паводле п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзейнічанне ў злачынстве), што прадугледжвае тэрмін пакарання ад 7 да 15 гадоў. Кс. У. Лазар ўтрымліваўся ў турме СІЗА КДБ у Мінску. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі 12 верасня.

Справа кс. Лазара абмяркоўвалася на сустрэчы Апостальскага нунцыя Клаўдыа Гуджэроці з Папам Францішкам, 25 кастрычніка нунцыя сустрэўся з Уладзіславам Лазарам у СІЗА КДБ.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духу Святога ў Барысаве. Раней служыў у Мар`інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці)

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака18

Калумбійскі порнаакцёр спачатку забіў, а пасля расчляніў двух сваіх знаёмых-брытанцаў3

«Бураць, бураць і атрымліваюць ваду». Лукашэнку давялося тлумачыць, чаму знайсці радовішчы нафты не так проста8

Ціханоўскі пасля шуміхі вакол яго слоў пра аўтаномныя «астравы» беларусаў за мяжой патлумачыў сваю пазіцыю24

Наўседа выказаўся наконт ідэі Ціханоўскага пра аўтаномныя «астравы» беларусаў у розных краінах30

У офіс расійскага тэлеграм-канала Baza прыйшлі сілавікі, галоўны рэдактар затрыманы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прыбралі знакамітую тратуарную плітку з васількамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы1

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць