22:27

Улады гатовы абмеркаваць з апазіцыяй правядзенне датэрміновых выбараў.

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Сяргей Арбузаў мяркуе, што выхадам з крызісу могуць быць датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю 5 каналу.

На пытанне журналіста «Людзі, якія знаходзяцца на Майдане, бачаць, што выхад з сітуацыі — датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Вы бачыце, што гэта выхад з гэтага крызісу?», Арбузаў адказаў: «Адназначна».

На ўдакладняючае пытанне: «То бок датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары?», Ён дадаў:

«Не. Я кажу, што мы павінны правесці перамовы. Сесці за стол перамоваў. І там, калі прагучаць нейкія прапановы афіцыйныя, іх абмеркаваць».

«Але вы дапускаеце, што могуць адбыцца ў дзяржаве і прэзідэнцкія выбары датэрмінова?» — перапытаў журналіст.

«Я дапускаю, што калі мы сядзем за стол перамоваў, такія прапановы могуць прагучаць. І я лічу, што мы гатовыя іх агаварыць», — заявіў Арбузаў.

«А прэзідэнт паведамлены аб такой прапазіцыі з боку мітынгоўцаў? Ён ведае пра такое патрабаванне?» — удакладніў журналіст.

«Сёння ўсе сродкі масавай інфармацыі практычна цалкам знаходзяцца на плошчы. Яны паказваюць, як гэта адбываецца.

Гэта значыць кожны чалавек у гэтай краіне разумее, аб чым ідзе гаворка і якія патрабаванні ставяць мітынгоўцы», — адказаў першы віцэ-прэм'ер Украіны.

21:58

Азараў: Улада гатова правесці круглы стол з апазіцыяй

Урад гатовы правесці круглы стол з прадстаўнікамі апазіцыйных сілаў і грамадскасці з мэтай урэгулявання палітычнай сітуацыі ў Украіне

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе ўрада, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром Рады Еўропы Турб'ёрнам Ягландам, які прыбыў у Кіеў для ўдзелу ў пасяджэнні Рады міністраў АБСЕ.

Азараў адзначыў, што галоўнай умовай канструктыўнага правядзення круглага стала павінна стаць разблакаванне ўсіх адміністрацыйных будынкаў.

Акрамя таго, да месцаў, дзе праводзяцца масавыя мітынгі, не павінны дапускацца правакатары.

«Пры такіх умовах мы гатовыя хоць заўтра сесці за стол», — сказаў Азараў.

20:20

Майдан у барыкадах. Фотарэпартаж з намётавага мястэчка мітынгоўцаў у Кіеве

Фота АР

Фота АР

19:30

Дровы для рэвалюцыі, будаўнічыя каскі і барыкады — фота і відэа «НН» з Кіева

Дровы для рэвалюцыі.

***

Жанчына папраўляе налепкі, з якіх складзены надпіс.

Азараў: 30 лістапада на Майдане разагналі не студэнтаў, а падрыхтаваных правакатараў

«На плошчы не было студэнтаў, там былі добра падрыхтаваныя правакатары. Тым не менш, гэта не апраўдвае жорсткія дзеянні міліцыі», — цытуе прэм'ер-міністра Украіны «5 канал». «У Кіеве дзейнічае каля 2,5 тыс. баевікоў, якія выкарыстоўваюцца як сіла, здольная справакаваць сілавыя структуры на супрацьстаянне. Улада дэманструе непрымяненне сілы, апазіцыя прымяняе сілу», — адзначыў Азараў.

Нагадаем, што ў ноч на 30 лістапада ў Кіеве спецназ жорстка разагнаў удзельнікаў пратэстаў на Майдане Незалежнасці.

16:48

Рэвалюцыя пачакае: Януковіч наведвае музеў у Кітаі

Фота president.gov.ua

Фота president.gov.ua

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, у часе афіцыйнага візіту ў Кітай Віктар Януковіч сярод іншага наведаў Музей тэракотавай арміі імператара Цынь Шы-Хуан-дзі ў горадзе Сіань.

Нагадаем, што 3 снежня ўдзельнікі шматтысячнай акцыі пратэсту ў Кіеве звярнуліся да Віктара Януковіча з заклікам спыніць візіт у Кітай і вярнуцца на радзіму. Яны запатрабавалі ад прэзідэнта адстаўкі ўраду.

16:25

«Газпром»: Украіна павінна за газ больш за $2 млрд

Старшыня праўлення кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер заявіў, што за пастаўлены ў жніўні, кастрычніку і лістападзе газ «Нафтагаз Украіны» застаўся павінен $2,02 млрд, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Напярэдадні старшыня праўлення ўкраінскай дзяржкампаніі Яўген Бакулін заявіў, што з «Газпромам» дасягнута дамоўленасць аб пераносе на вясну 2014 года плацяжоў за пастаўкі газу ў кастрычніку-снежні гэтага года.

«Мы шукаем варыянты вырашэння гэтай праблемы, вядзем перамовы, але дамоўленасці на дадзены момант не дасягнуты», — абверг заяву Бакуліна Мілер.

Нагадаем, што напарыканцы листапада афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага манапаліста «Газпром» Сяргей Купрыянаў заявіў, што ніякіх зменаў у газавых кантрактах з Украінай не рыхтуецца.

16:19

Журналісты «Нашай Нівы» перадаюць з Кіева: тысячы людзей на вуліцах, сцягі, рэвалюцыйны штаб у захопленым будынку Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, пабудаваныя з навагодняй ялінкі барыкады, раздача ежы і цёплых рэчаў, вогнішчы на вуліцах — так цяпер выглядае цэнтр украінскай сталіцы.

14:42

14:03

На Майдане значна выраслі барыкады

Тым часам у Кіеве сёння больш ажыўленасці, многа людзей ходзіць калонамі па вул. Інстытуцкай, стаяць ля дзяржбудынкаў, блакіраваных «Беркутам».

Барыкады на Хрышчаціку.

Барыкады на Хрышчаціку.

На самім Майдане значна выраслі барыкады, паўсюль аб'явы аб патрэбе ў валанцёрах. Многія падвозяць неабходнае добраахвотна. Сёння пачалі актыўна раздаваць будаўнічыя каскі.

Раздача касак.

Раздача касак.

Відаць, баяцца магчымага разгону, паведамляе з Кіева карэспандэнт «Нашай Нівы».

14:01

Квасьнеўскі: Лёс рэвалюцыі ва Украіне павінен вырашыцца цягам 48 гадзін

Удзельнікі Еўрамайдана ў Кіеве павінны захаваць дынаміку пратэстаў, каб дамагчыся саступак ад прэзідэнта Януковіча. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю Rzeczpospolita экс-прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі.

На думку Квасьнеўскага, ход украінскай рэвалюцыі павінен вырашыцца ў бліжэйшыя 48 гадзін.

Калі прыхільнікі інтэграцыі будуць рашучымі, змогуць захаваць дынаміку пратэсту, тады Януковіч пачне ісці на саступкі, пагодзіцца на звальненне таго ці іншага міністра, магчыма, нават прэм'ер-міністра.

Але калі пратэсты пачнуць слабець, то ён скарыстае сілу, каб упарадкаваць сітуацыю.

На думку экс-прэзідэнта Польшчы, Януковіч не мае свайго плана рашэння сітуацыі.

«Ён чакае развіцця падзей і рэагаваць мусіць у межах іх значэння. У яго адна мэта: вярнуць спакой і забяспечыць сваё пераабранне ў 2015 годзе», — сказаў Квасьнеўскі.

12:34

Азараў загадаў спыніць эскалацыю напружанасці

Кіраўнік украінскага ўрада Мікалай Азараў заклікаў апазіцыянераў да перамоваў і адзначыў, што заклік Захаду пазбегнуць гвалту тычыцца не толькі ўладаў, але і пратэстоўцаў.

Гаворачы пра захоп дэманстрантамі адміністрацыйных будынкаў, Азараў задаў пытанне аб тым, хто адкажа за гэта персанальна, у тым ліку хто будзе несці крымінальную адказнасць.

Пры гэтым прэм'ер падкрэсліў, што ўрад гатовы падтрымаць мірныя формы пратэсту і пікетавання, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Напярэдадні парламент Украіны адмовіўся выказаць вотум недаверу ўраду. Адпаведнай рэзалюцыі не хапіла 40 галасоў.

12:40

Беларусы на Майдане: Алесь Кіркевіч, Маша Квіцінская і Аляксей Янушэўскі

11:22

Падтрымаць Януковіча да Вярхоўнай Рады выйшлі 500 чалавек

У акцыі ў падтрымку прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча каля Вярхоўнай Рады ў Кіеве прымаюць удзел больш за 500 чалавек, перадае Unian.ua

Мітынгоўцы сабраліся ля сцэны, усталяванай ля будынка парламента, яны трымаюць дзяржаўныя сцягі Украіны. Будынак ВР, як і ўчора акружаны аўтамабілямі міліцыі.

10:45

На Майдане Незалежнасці мітынгуе ўжо некалькі тысяч

Раніцай на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўжо сабраліся некалькі тысяч пратэстоўцаў, зараз да іх актыўна падцягваюцца моладзь і студэнцтва.

Групы мітынгоўцаў таксама накіроўваюцца ў бок Кабінета міністраў, дзе на 11-ю гадзіну прызначана пасяджэнне ўрада. Дом ўрада знаходзіцца ў шчыльным атачэнні як супрацоўнікаў міліцыі, так і мітынгоўцаў, паведамляе Unian.

10.28

10.20

Беларус Аляксей Янушэўскі піша з Майдана, без ілюзій:

Размаўляў учора падчас акцыі зь велізарнаю колькасьцю ўкраінцаў. Людзі падыходзяць, цікавяцца сытуацыяй у Беларусі. Шмат хто з суразмоўцаў выказваў думку, што разагнаць такую колькасьць ім ужо не атрымаецца, як гэта адбываецца звычайна ў Беларусі, што тут усё інакш. На гэта звычайна адказваў, што такое меркаваньне даволі наіўнае, паколькі яны сабе нават не ўяўляюць магчымы маштаб рэпрэсіяў, які можа быць. У Беларусі б я не сумняюся, што на вуліцах ужо б стаялі бтры, а лідэраў апазыцыі ўжо ў першы дзень акцыі чакалі б перад домам і больш бы яны на той плошчы не выступалі. Маскоўская сыстэма тэрору, на жаль, ужо была даўно адпрацаваная ў Беларусі. Тут пакуль можна заўважыць толькі пэўную яе частку й нельга думаць, што на гэтым можа ўсё скончыцца.

10.15

Малюнак на барыкадах побач з Майданам: «Майдане, мы з табой», фота Алеся Пілецкага.

10.00

Журналістку расійскага тэлеканала папрасілі не хлусіць. У жывым эфіры

9.15

Кіеўскі Майдан пачынае дзень з малітвы

Кіеўскі Майдан пачынае новы дзень з малітвы. Будынак Кіеўскай гарадской адміністрацыі і Кастрычніцкі палац забітыя ўдзельнікамі акцыі.

Раніца на Майдане Незалежнасці, дзе знаходзяцца пратэстоўцы, традыцыйна пачалася з малітвы.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», трое святароў са сцэны чытаюць малітву, удзельнікі акцыі ўважліва слухаюць, некаторыя хрысцяцца.

На гэты момант на Майдане Незалежнасці застаецца больш за 3 тыс. чалавек. Многія грэюцца ля вогнішчаў.

08.20

Выступ Мікіты Джыгурды на Майдане ў Кіеве — відэа

Як паведамляла «Наша Ніва» ўчора на Майдане ў Кіеве выступіў вядомы расійскі эпатажны шоўмэн Мікіта Джыгурда, які чытаў украінскія вершы і спяваў песні.

Сваім выступам ён проста ўразіў Еўрамайдан.

«Джыгурда на сцэне Майдана чытае вершы. Цяпер я за рэвалюцыю спакойны», — напісаў адзін з карыстальнікаў Twitter.

Мікіта Джыгурда нарадзіўся ў Кіеве ў 1961 г. Паходзіць з роду запарожскіх казакаў. Паступіў у Кіеўскі інстытут фізічнай культуры, быў членам украінскай каманды па веславанні на каноэ, пасля 1-га курса з'ехаў у Маскву, дзе паступіў у Шчукінскае тэатральнае вучылішча.

07.45

Апазіцыя называе галоўнай задачай сённяшняга дня — пікетаванне Кабміна

Першая калона мітынгоўцаў з Майдана Незалежнасці ў Кіеве рушыла ў кірунку будынка ўрада, паведамляе Unian.

Людзей прыкладна дзве сотні. Лідары апазіцыі напярэдадні назвалі галоўнай задачай на сераду — пікет пад будынкам ўрада.

Апазіцыя плануе не дапусціць правядзення пасяджэння Кабміна, якое запланавана на сёння. Нагадаем, што ўчора Вярхоўная Рада не здолела адправіць урад у адстаўку.

Галоўныя сілы міліцыі зараз засяродзіліся каля вуліцы Банкавая, на Грушэўскага і паблізу Марыінскага парку. Затое міліцыі на Майдане Незалежнасці практычна незаўважна.

07.40

Украіна не Гаіці. Стары чалавек тлумачыць, чаму ён выйшаў на Майдан

Кабмін збіраецца правесці пасяджэнне ў Доме ўрада

Пасяджэнне Кабінета міністраў мае пачацца а 11-й паводле мінскага часу. На гэты час будынак урада знаходзіцца пад ўзмоцненым кантролем, праход работнікаў у яго забяспечаны.

Урадавы квартал перакрыты актывістамі Майдана з 2 снежня. Апазіцыя патрабуе адстаўкі ўрада Украіны і правядзення датэрміновых выбараў, нагадвае Unian.

Апазнаныя некалькі «беркутаўцаў», якія збівалі людзей

Журналісты і неабыякавыя даведаліся і выклалі фота некалькіх сілавікоў, якія маюць дачыненне да збіцця журналістаў і мірных мітынгоўцаў у ноч на 30 лістапада ў Кіеве, паведамляе Украінская праўда.

У прыватнасці, у сетку трапіла фота в.а. камандзіра 3-й роты «Беркута» Яўгена Антонава, якога грамадскасць падазрае ў збіцці фотакарэспандэнта Reuters Глеба Гараніча ўвечары 29 лістапада на Майдане Незалежнасці.

Таксама інтэрнэтам распаўсюджваюцца фатаграфіі іншых «беркутаўцаў», якіх падазраюць у збіцці ўдзельнікаў мірнага мітынгу на Майдане.

Суд арыштаваў на 2 месяцы 9 ўдзельнікаў беспарадкаў на Банкавай

Суд арыштаваў на 2 месяцы ўсіх 9 маладых людзей, якія падазраюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў на Банкавай 1 снежня.

Гэтыя людзі падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага правапарушэння па ч. 1 арт. 294 КК Украіны (арганізацыя масавых беспарадкаў).

1 снежня ў Кіеве адбыліся шматлікія сутычкі ўдзельнікаў масавых акцый з праваахоўнікамі на вул. Банкавая непадалёк ад адміністрацыі прэзідэнта. Людзі ў масках прыбылі на Банкавую на грэйдэры і спрабавалі прарвацца праз кардон міліцыі, паведамляе Interfax.com.ua.

Януковіч у Кітаі дамаўляецца пра крэдыт у некалькі мільярдаў даляраў і інвестыцыі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч агледзеў экспазіцыю Музея тэракотавай арміі імператара Цынь Шыхуандзі ў г. Сіань (правінцыя Шэньсі, КНР). Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службы прэзідэнта.

Прэзідэнт Украіны будзе знаходзіцца ў КНР з дзяржаўным візітам да 6 снежня.

Праграмай наведвання прадугледжаны перамовы са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінем у вузкім і пашыраным фарматах, сустрэчы з кіраўніцтвам урада і парламента краіны.

УНІАН дадае, што Януковіч дамаўляецца пра інвестыцыі ў 10 млрд даляраў і прамы крэдыт у 5 млрд.

Сума інвестыцый, якія могуць прыйсці ва Украіну з Кітая, перавышае 10 мільярдаў даляраў. Плюс новыя магчымасці для экспарту ўкраінскіх тавараў, у прыватнасці пшаніцы.

«У Кітаі ёсць такое правіла, што бізнэсмэны не могуць нічога купляць у іншых краін без «бласлаўлення» іх ўрада. Важна ім заручыцца, каб экспартаваць усе, што вырошчваем — збожжа, гародніну, мяса і іншае, — сказаў прэзідэнт аналітычнага цэнтра Аляксандр Ахрыменка. — Яшчэ адзін ключавы момант — нам дадуць крэдыт у $5 млрд (грашыма), які мы вернем збожжам на працягу 5-7 гадоў збожжам. Таксама мы сумесна наладзім вытворчасць у КНР самалётаў Ан-158. Кітай цяпер займае каля 6 000 самалётаў для ўнутраных перавозак».

З іншага боку, кітайцы пачнуць рэалізоўваць праекты ва Украіне. Напрыклад, летам анансавалі перадачу ў арэнду 3 млн га зямлі ў Днепрапятроўскай, Херсонскай абласцях і ў Крыму на 50 гадоў.

XX

XXX

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0