Усяго патроху22

Як серыял Black Books пераўтварыўся ў «Кнігарню «логвінаЎ» + серыял

У інтэрнэце з’явілася дзіўная версія брытанскага серыяла Black Books — з беларускімі субцітрамі і беларускімі рэаліямі.

Магілёўская суполка «Спайка Шва» перастварыла серыял пра гандляра кнігамі Бернарда Блэка: цяпер гультаі і раздзяўбаі Бернард, Фрэн і Мэні пераўтварыліся ў Ігара Логвінава, і яго супрацоўнікаў Касю і Паўло, у якіх можна ўгадаць Паўла Касцюкевіча і Кацярыну Пікірэню.

Кароткі змест кожнай серыі выглядае прыблізна так:

«Гарадзенец Ігар Логвінаў завёў кнігарню ў Мінску. На падхопе яго сябры Кася і Паўло. Рэаліі чыста мінскія, гумар — чыста гарадзенскі. Паўло глытае падшыўку «Нашай Нівы» і трапляе на аперацыйны стол, а Логвінаў наўмысна даводзіць гопнікаў з Серабранкі да рукапрыкладства, каб не запаўняць падаткавай дэкларацыі».

Дарэчы, магілёўскія жартаўнікі добра ведаюць рэаліі, у якіх працуе «логвінаЎ» — серыяльных герояў увесь час імкнуцца пазбавіць ліцэнзіі.

Агулам ў інтэрнэце з’явілася ўжо восем серый «логвінава».

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні «логвінаЎ» расказаў «НН», як сапраўдныя супрацоўнікі кнігарні даведаліся пра серыял пра саміх сябе.

«Сябры раптам масава пачалі параўноўваць нашы паводзіны ў кнігарні з манерамі герояў нейкага англійскага серыяла. — кажа Касцюкевіч. — А потым і спасылку скінулі. Усе кажуць, што англійскія акторы падобна да нас. Ну, не ведаю, — няўжо мы такія раздзяўбаі і п’янюкі?»

«Наша Ніва»: Дарэчы, наконт падабенства. На вашую думку, хто з брытанскіх персанажаў найбліжэйшы да, так бы мовіць, арыгінала?

Павел Касцюкевіч: Канечне, не я! Напрыклад, ірландзец Бернард, які «ўвасабляе» гарадзенца Логвінава, ці Фрэн, якая грае Касю. Я не падобны зусім.

«НН»: Ліцэнзіі герояў ужо пазбаўлялі, калі не памыляюся за тое, што не могуць граць патрыятычныя песні на раялі. Што па логіцы, мусіць адбыцца ў наступнай серыі?

ПК: Паколькі героі серыяла большыя гультаі і гулякі за нас, думаю, што нічога — будуць працягваць тое што яны ўмеюць лепш за ўсё — гультаяваць і банкетаваць. Хочацца верыць, што ўрэшце ў герояў серыяла ўсё будзе добра.

Усе серыі «Кнігарні логвінаЎ» можна паглядзець тут.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць