04.12.2013 / 12:58

Стадыён «Дынама» зноў запрашае прадпрымальнікаў 1

Каля 90% гандляроў сышлі з легендарнага рынка. Тым часам дырэктар «Дынама» кажа, што гандаль можна працягваць.

Знакаміты рынак стадыёна «Дынама» пасля таго, як на аб’екце пачалася рэканструкцыя, значна абмялеў.

«Раней тут працавала каля 1200 прадпрымальнікаў, сёння — каля 140, — распавядае цяперашні дырэктар «Дынама» Алег Курчэўскі. — У сувязі з рэканструкцыяй стадыёна людзі разыходзяцца. Але насамрэч гандаль на стадыёне працягваецца. Таму запрашаем прадпрымальнікаў узяць у ім удзел».

Магчыма, прадпрымальнікі пралічылі, што з-за рэканструкцыі ім усё роўна давядзецца сысці з наседжанага месца…

Алег Курчэўскі: «Як мінімум да канца гэтага года і ў наступным на «Дынама» можна працаваць.

Магчыма, гэта працягнецца да канца лета альбо нават да канца восені 2014 года».

Раней стадыён «Дынама» існаваў і абнаўляўся за кошт арэндных аплат ад прадпрымальнікаў. Але больш за год таму на арэне пачалася рэканструкцыя. Праводзіўся разбор сядзенняў і адной з трыбун. А дызайн-праект за гэты час пакуль не абралі. Пры гэтым беларускі бок адмовіўся ад работ сусветнавядомых кампаній Graboplan (Венгрыя) і GMP (Германія). Замест іх будучы выгляд арэны прыдумляе «Мінскпраект». Плануецца, што «Дынама» будзе галоўнай лёгкаатлетычнай арэнай краіны.

0
покупатель / Адказаць
04.12.2013 / 13:38
«Як мінімум да канца гэтага года і ў наступным на «Дынама» можна працаваць. _____________ Известное дело, директору кушать хочиццо. Но от прежнего рынка там ничего не осталось. Таких заоблачных цен, как на Динамо, нет нигде в городе, тем более на Жданах. Оборзели они совсем, ипэшники, считая, что если в центре, то можно драть по "вышемаксимума". Вот потому там давно почти никого из покупателей и нет - независимо от реконструкции! Закрыть эту лавочку - и точка. Динамо - это плюсквамперфект, как говорят немцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру