У нумары:
— Еўрарэвалюцыя ва Украіне:
— рашэнне Януковіча адкласці падпісанне Дамовы пра асацыяцыю з ЕС, якая была ў кішэні, справакавала выбух,
— лідары ўкраінскай апазіцыі: Віталь Клічко, Арсень Яцанюк, Алег Цягнібок,
— Сяргей Кузін ходзіць на Майдан з дачкой.
— Ад Еўрасаюза ніхто не застрахаваны:
Беларусь была нечакана лагоднай на саміце Усходняга партнёрства.
— Уладзіміра Канаплёва арыштоўвалі, але выпусцілі?
Сябра Лукашэнкі апынуўся ў цэнтры скандалу.
— Якая сетка крамаў самая выгадная?
Параўнанне цэнаў у дзесяці сетках: ад «Еўраопта» да «Белкаапсаюза».
— Валянцін Стэфановіч: Я беларускамоўны. І дзеці мае беларускамоўныя.
— Нядобрае пытанне: камертон тыдня ад Сяргея Ваганава.
— Сядзіба Зюзі Паазерскага прыйшла ў заняпад.
— У новага біскупа Буткевіча абедзве сястры – манашкі.
— Сяргей Міхалок: Такіх, як мы, называюць «змагарамі», «грантасосамі», «пятай калонай».
— Жывым на Лубянку не трапіў: 70 гадоў таму загінуў Вацлаў Іваноўскі
— Дзесяць спартсменаў, якія сталі палітыкамі.
— Пазбаўлю ліцэнзіі. Апавяданне Паўла Касцюкевіча.
* * *
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга.
Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.