Нагодай для адмены фіксаваных тарыфаў у першую чаргу стала праблема чэргаў у аўташколах, якая ў сваю чаргу выкліканая істотным ростам колькасьці асабістага транспарту, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Акрамя таго, увядзеньне абавязковай сэртыфікацыі аўташколаў, (а аказваць такія паслугі цяпер маюць права толькі юрыдычныя асобы), прывяло да скарачэньня колькасьці такіх арганізацыяў.

Праект Мінтрансу прадугледжвае вяртаньне да старой практыкі, калі кожная аўташкола вызначала ўласны кошт за паслугі і рэгістравала яго ў мясцовых органах выканаўчай улады.

На сёньня ў краіне дзейнічае 418 аўташколаў. Чаканьне ў чарзе складае ад 3 да 9 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?