Беларуская чыгунка выдзеліла на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі спецыялізаваную касу № 8 для афармлення праязных дакументаў, аплачаных праз інтэрнэт.

Пра гэта паведамляе сайт БЧ.

З 5 снежня пасажыры, якія аплацілі квіткі праз інтэрнэт, абслугоўваюцца ў дадзенай касе ў першачарговым парадку.

Каса размешчана ў левым крыле будынка вакзала. Рэжым працы — кругласуткавы.

Адкрыццё спецыялізаванай касы абумоўлена ростам аб'ёму анлайн-продажаў квіткоў праз сайт Беларускай чыгункі. Так, у лістападзе гэтага года праз інтэрнэт было аплачана больш за 69 тыс. праязных дакументаў, што амаль у тры разы перавышае ўзровень студзеня 2013 года.

Акрамя таго, у Мінску з 5 снежня адкрыты чыгуначныя касы па афармленні праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа ў новым павільёне на платформе № 1 прыпыначнага пункта Інстытут Культуры.

Касы размешчаны каля прыпынку гарадскога транспарту «Таварная». Час працы — з 6:30 да 19:20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?