Канстытуцыйны суд (КС) Малдовы прызнаў румынскую дзяржаўнай мовай у краіне. 

КС палічыў, што тэкст Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Малдова, дзе ў якасці дзяржаўнай мовы ўказана румынская, пераважае над Канстытуцыяй рэспублікі, дзе дзяржаўнай мовай названа малдаўская. Рашэнне КС з'яўляецца канчатковым, абскарджанню не падлягае.

Гэта рашэнне было прынята пасля разгляду адпаведных запытаў ліберальнай і ліберальна-рэфарматарскай партый Малдавіі.

У канцы лістапада прэзідэнт Румыніі Траян Бэсеску заявіў пра магчымае аб'яднанне краіны з Малдовай пасля ўступленне ў НАТА і далучэння да Еўрасаюза. Прэм'ер Малдовы Юрый Лянкэ ў сваю чаргу заявіў, што Кішынёў да такога аб'яднання пакуль не гатовы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
С.С. Гарбункоу / Адказаць
05.12.2013 / 20:59
Ухаха! Малдаване - у Еурасаюзе! Вось гэта будзе цырк!
0
Алесь Беларус / Адказаць
05.12.2013 / 21:43
Калі аб'яднаюцца, краіна будзе звацца "Дакія" ?
0
сава / Адказаць
05.12.2013 / 22:06
Мяркую литва абяднаецца з беларусью у нэавкл?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру