3 снежня набыў законную моц прыгавор у дачыненні да 16-гадовага жыхара вёскі Казлоўка Светлагорскага раёна, сына памочніка выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Ён абвінавачваўся ў згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да дзяўчынак сямі, дванаццаці і трынаццаці гадоў.

Як паведамілі ў пракуратуры Светлагорскага раёна, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 21 лістапада быў агучаны прысуд у дачыненні да абвінавачанага — дзевяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі. Абвінавачаны не абскардзіў прысуд, ён набыў законную моц. Сваю віну падлетак прызнаў часткова.

Нагадаем, крымінальная справа першапачаткова была распачата ў дачыненні да 43-гадовага памочніка выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама.

Разам з жонкай яны выхоўвалі 13 дзяўчынак — сацыяльных сірот.

Мужчыну затрымалі вясной 2013 года па падазрэнні ў згвалтаванні адной з іх. Гэта здарылася пасля таго, як былая выхаванка зацяжарала і звярнулася ў медустанову. Падчас расследавання высветлілася, што падобныя дзеянні памочнік выхавальніка ўчыняў таксама ў адносінах і да іншых дзяўчынак.

Падчас следства стала вядома, што гвалтаваў дзяўчынак і родны сын памочніка выхавальніка.

Крымінальная справа ў дачыненні да 43-гадовага мужчыны цяпер слухаецца ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?