06.12.2013 / 14:12

Лукашэнка супраць продажу МЗКЦ замежнаму інвестару 1

Аляксандр Лукашэнка выступае супраць продажу Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) замежнаму інвестару і прапануе добра абдумаць неабходнасць такога кроку.

Пра гэта ён заявіў 6 снежня падчас узнагароджання аўтарскага калектыву МЗКЦ, які стаў лаўрэатам Дзяржпрэміі Беларусі 2012 года ў галіне навукі і тэхнікі.

Аўтарскі калектыў МЗКЦ у складзе Андрэя Галавача, Юрыя Нікалаева і Яўгена Гарко ўдастоены дзяржпрэміі за праектаванне і ўкараненне ў серыйную вытворчасць цягача і шасі чацвёртага пакалення.

«Сапраўды, мы вельмі шмат зрабілі для гэтага завода, і я хацеў бы, каб ён квітнеў. Але мяне здзіўляе той запал, з якім сёння — не ведаю: завод ці ўрад — хочуць яго прадаць. Я, вядома, катэгарычна супраць гэтага».

«Вы не адстанеце ад сусветных тэндэнцый, не абыдуць нас тыя, каму мы сёння возім на гэтых шасі ядзерныя боегалоўкі і іншыя ваенныя зарады? — запытаў Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўнікоў прадпрыемства. — Я маю на ўвазе Расію, Кітай, дзе ваша прадукцыя карыстаецца попытам.

Калі мы не адстанем, тады нам не трэба прадаваць. Мы павінны гандляваць гэтым таварам, які вы ствараеце і, відаць, нядрэнна па якасці працуеце».

Кіраўнік дзяржавы заклікаў работнікаў МЗКЦ падумаць «вельмі сур'ёзна». «Таму што адзін з вас гаворыць: наша справа — ствараць, а хто будзе прадаваць ці прыватызаваць — гэта не наша справа. Ды не, працоўны калектыў першым прымае рашэнне: прадаць частку ці ў цэлым завод або не прадаць. Апошнім подпіс ставіць прэзідэнт», — сказаў Лукашэнка.

БелаПАН

0
Дэмакрат / Адказаць
06.12.2013 / 22:32
А як на нашу дэмакратаўска-рэфарматарскую думку, дык як раз прадпрыемства, якое не адстае ад сусветных тэндэнцый і трэба як найхутчэй прадаць. І лепш за ўсё каму з нас. Ці каму з нашых хаўруснікаў за якой з межаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру