06.12.2013 / 15:09

У Маскве суд упершыню адабраў кватэру за незаконную перапланіроўку 1

Нагацінскі раённы суд Масквы вынес рашэнне аб пазбаўленні правоў уласнасці на кватэру яе ўладальнікаў, якія зрабілі незаконную перапланіроўку. У Расіі такое рашэнне прынята судом ўпершыню. Пра гэта гаворыцца ў паведамленнях на сайце Масжылінспекцыі.

У 2010 годзе ўласнікі кватэры ў доме на вуліцы Бірулёўскай знеслі апорную сцяну паміж пакоямі. Масжылінспекцыя пасля праверкі кватэры выдала ім прадпісанне аб прывядзенні памяшкання ў першапачатковы стан. Па дадзеных інспектараў, такая перапланіроўка магла выклікаць абрушэнне і стварыла пагрозу жыццю і здароўю жыхароў дома. Праверыць выкананне прадпісання інспектары не маглі на працягу трох гадоў — уладальнікі ігнаравалі гэтыя спробы. У траўні 2013 Масжылінспекцыя звярнулася ў суд.

Па рашэнні суда кватэра будзе прададзеная з публічных таргоў. З сумы, атрыманай ад продажу, будуць вылічаныя выдаткі на выкананне судовага рашэння, астатнія сродкі будуць перададзеныя былым уласнікам кватэры. Прывесці кватэру ў ранейшы стан павінен будзе яе новы ўладальнік.

Пазбаўленне правоў уласнасці на жыллё праз суд у падобных выпадках прадугледжана артыкулам 5 Закона горада Масквы «Аб парадку перабудовы памяшканняў у жылых дамах на тэрыторыі горада Масквы».

Існуе пералік магчымых змяненняў, якія не дапускаюцца ў кватэрах жылых дамоў. У яго, у прыватнасці, уваходзяць перапланіроўка ў дамах, прызнаных аварыйнымі, павелічэнне нагрузкі на апорныя канструкцыі, парушэнне патрабаванняў будаўнічых, санітарна-гігіенічных, эксплуатацыйных нормаў і правілаў пажарнай бяспекі для шматкватэрных дамоў, а таксама парушэнне трываласці і ўстойлівасці апорных канструкцый будынка, пры якім можа адбыцца іх разбурэнне.

0
КАРТУЗ / Адказаць
06.12.2013 / 19:10
А пазбаўленыя кватэры -хто яны?Відаць зусім простыя масквічы, ці не масквічы ўвогуле
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру