Гатэль «Кемпінскі», які будуецца ў Мінску, магчыма, не будзе ўведзены ў эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў беларускай сталіцы ў маі 2014 года.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 снежня дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў.

У канцы лістапада Мінгарвыканкам апублікаваў спіс дзейных гасцініц і тых, якія будуюцца, а таксама хостэлаў, што будуць прымаць гасцей чэмпіянату свету па хакеі. Гатэля «Кемпінскі» ў ім таксама не было.

Нагадаем, згодна з умовамі будаўніцтва ў Мінску шматфункцыянальнага комплексу з гасцініцай «Кемпінскі», першая чарга будаўніцтва комплексу — будынак гасцініцы — павінна быць уведзена ў эксплуатацыю да 31 снежня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?