06.12.2013 / 15:27

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лістападзе зменшыліся яшчэ на 356 мільёнаў 11

Гэтыя лічбы апублікаваў Нацбанк.

У кастрычніку скарбонка дзяржавы пабяднела прыкладна на 550 млн. У верасні — на 315. У жніўні — на 225.

Такім чынам, на 1 снежня 2013 года золатавалютныя рэзервы дзяржавы склалі 6 мільярдаў 465 мільёнаў даляраў у пераліку.

З іх актывы ў замежнай валюце складаюць 3 мільярды 665 млн.

Зніжэнне міжнародных рэзервовых актываў звязана з выплатай замежных і ўнутраных пазык, а таксама са зніжэннем кошту золата на міжнародных рынках.

Паводле рэкамендацыя МВФ, у ідэале рэзервы павінны пакрываць кошт трох месяцаў імпарту. У Беларусі яны пакуль не дацягваюць да гэтага ўзроўню.

СГ

0
Кнехт / Адказаць
06.12.2013 / 16:48
КАЛІ Б ... Калі б не былі "задавакамі" - На злаце не сядзелі сракамі, Калі б "калгасная эліта" Адсунулася ад "карыта" ... Калі б, калі б, калі б, калі ... Дык мы б тут добра зажылі! ;)
0
Неабыякавы / Адказаць
06.12.2013 / 19:54
Вершыкі пішучы,залатавалютныя рэзервы не павялічыш. "Вековые терзания интеллигенции". Маўляў, заменім кіраўніка і зажывём... Ваабшчэ ніхера дзелаць не будзем, а плюшкі- у рот прама з неба. Вернее, з расейскіх верталётаў. За реалізованный калійный камбінат.
0
Кнехт / Адказаць
06.12.2013 / 20:05
Неабыякавы напiсаў(ла) 6 снежня 2013 у 19:54 Вершыкі пішучы,залатавалютныя рэзервы не павялічыш. === Менавіта так! Але і "сядзенне на золаце" Лукашэнкі з Пракаповічам не дадало ў нацыянальную скарбонку "карбованцаў". П.Н. Дарэчы, дзе наш залаты ўнітаз - апошняя наша надзея?! ;)
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру