06.12.2013 / 15:37

У Беларусь прывезлі самы дарагі ў свеце каньяк  16

Цана адной бутэлькі вядомая маркі Louis XIII у нашай краіне складзе ля 2300 еўра.

Як паведаміў Delo.by сузаснавальнік аднаго з буйных беларускім іпарцёраў алкагольнай прадукцыі Сяргей Цюшкевіч, у кастрычніку французская кампанія Rémy Cointreau афіцыйна паставіла ў нашу краіну каля двух дзясяткаў бутэлек гэтага напою. Пры чым на сёння ўжо распрададзена больш за палову партыі.

Сярод пакупнікоў ёсць як рэстараны, так і прыватныя асобы. Увогуле беларускі рынак ужо структурызаваўся, і ўжо амаль усе буйныя вытворцы маюць сваіх афіцыйных дыстрыб’ютараў у Беларусі. Такім чынам у нас з’яўляецца ўсё больш цікавых замежных напояў, у тым ліку элітных, — кажа Цюшкевіч.

У 2014 годзе Rémy Cointreau плануюць імпартаваць у Беларусь яшчэ 60 бутэлек каньяка Louis XIII. Цікава тое, што некаторыя віды каньяка гэтай маркі лічацца самымі дарагімі ў свеце. Да прыкладу, цана адной бутэлькі калекцыйнага Remy Martin Cognac Black Pearl Louis XIII сягае $50 тысяч.

0
Аматар портэра / Адказаць
06.12.2013 / 16:44
Каньяк гэты для лахоў.
0
Кнехт / Адказаць
06.12.2013 / 17:02
Такі напой на нашай даўгаце?? І мы туды жа - са свінячым рылам! Піпеткаю хіба ... па кроплі ў дзень - Памачыць губы прад "чарнілам". ;)
0
мясцовы2 / Адказаць
06.12.2013 / 18:03
Вось гэта зажывем, дык зажывем, а не будзем больш быдлам))))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру