Паштамт абвешаны гірляндамі з блакітна-белых паветраных шарыкаў. Але грош цана ўсім гэтым аздобам, калі юбілей сустракаецца такімі бруднымі справамі, як немагчымасьць падпісацца на недзяржаўную прэсу.

Падпісная кампанія на 2006 г. ужо ўпісваецца чорнымі літарамі ў гісторыю «Белпошты».

А што заявіў днямі начальнік «Белсаюздруку» сп.Падгайны? Маўляў, яны гандлёвая ўстанова і самі будуць вырашаць, прадаваць ім ці не гнілую і тухлую рыбу. Трэба разумець, што для гэтага чыноўніка (а ў яго абліччы і для ўлады) гнілой тухлай рыбай якраз і зьяўляюцца усе закрытыя ды выключаныя з падпіснога каталёгу газэты.

Ці ня шмат бяруць на сябе такія людзі? У іх, відаць, пачалося «галавакружэньне ад посьпехаў» у зьнявазе правоў і інтарэсаў падпісчыкаў ды ўвогуле беларускай Канстытуцыі і законаў.

Будзь з намі, «Наша Ніва», а мы будзем з табой!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?