«За гады свайго існавання фінальны акорд бітвы за ўраджай – Дажынкі – стаў па-сапраўднаму унікальным, які не мае аналагаў у свеце, святам хлебаробаў Беларусі, – піша сайт Нацыянальнага гістарычнага музея, філіялам якога з’яўляецца пляцоўка на Карла Маркса. – Высокім гонарам прадставіць дадзеную выставу ўдастоена Гомельская вобласць, якая прымала пераможцаў жніва 2013 года ў г. Жлобіне».

Сярод экспанатаў, якія 11 снежня будуць прадстаўлены на адкрыцці выставы – лялька ручной працы ў нацыянальным касцюме, пашпарт Гомельскай вобласці, філатэлістычная прадукцыя з сімволікай «Дажынак», Жлобіна і Гомельскай вобласці.

А таксама дакументальны фільм пра «Дажынкі», створаны тэлерадыёкампаніяй «Гомель», і прэзентацыйныя кнігі «Гомельская вобласць. 75 слаўных гадоў» і «Гомельшчына аграрная».

Чакаецца, што экспанаты для музея перадасць дэлегацыя з Гомельскай вобласці на чале з кіраўніком аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

Зрэшты, убачыць «Дажынкі» на Карла Маркса, 38 не так лёгка. Наведванне экспазіцыі музея ажыццяўляецца ў складзе арганізаваных груп (не болей 20 асобаў) толькі па папярэднім запісе. Пасля заяўкі асоба патэнцыйнага турыста правяраецца службай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?