06.12.2013 / 16:25

Лукашэнка выказаў спачуванне па былым палітвязню 15

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джейкабу Зуме, родным і блізкім Нэльсана Мандэлы, а таксама ўсяму народу.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.

«З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб смерці былога Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, легендарнага змагара за свабоду, роўнасць і правы чалавека Нэльсана Мандэлы, — гаворыцца ў спачуванні. — Яго прыхільнасць ідэалам справядлівасці і чалавекалюбства, унікальная мудрасць дзяржаўнага дзеяча будуць заўсёды з'яўляцца прыкладам для палітыкаў усяго свету».

0
Чы / Адказаць
06.12.2013 / 16:34
Нашаму Сашу падручнікі па цынізме выдаваць бы...
0
Кнехт / Адказаць
06.12.2013 / 16:52
Яго прыхільнасць ідэалам справядлівасці і чалавекалюбства, унікальная мудрасць дзяржаўнага дзеяча будуць заўсёды з'яўляцца прыкладам для палітыкаў усяго свету === Правільныя словы напісалі яму спічрэйтэры, але яны яго не тычацца - бо ён даўно ўжо не палітык ...
0
НэМа / Адказаць
06.12.2013 / 17:36
Прыхільнікі ідэалаў справядлівасці і чалавекалюбства, кажуць, там каньяк завезлі па 50 тыс. даляраў, памяніце як трэба чалавека...і памаўчыце
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру