Нацыянальны банк Беларусі растлумачыў прычыны скарачэння золатавалютных рэзерваў у лістападзе 2013 года.

За мінулы месяц аб'ём беларускіх ЗВР па методыцы разліку МВФ скараціўся на 355,5 млн. долараў і склаў 6 млрд. 465,2 млн. долараў ЗША.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 444,5 млн. долараў ЗША і на 1 снежня склаў 7 млрд. 48,8 млн. долараў у эквіваленце.

«Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў абумоўленае зніжэннем цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, якія ў лістападзе гэтага года былі выкананыя ў поўным аб'ёме», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.

Зазначаецца таксама, што падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў садзейнічала размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?