Шэсць прыкмет вялікага пачуцця.

Як адрозніць каханне ад простага захаплення або самаўнушэння? Вось шэсць асноўных прыкмет закаханасці.

1. Цябе мучыць бяссонне

Калі хтосьці займае ўсе твае думкі, эмоцыі ліюцца праз край ты і не можаш «выключыцца» ні на хвіліну.

2. Ты думаеш пра яго ўвесь час

… І ў астатніх жыццёвых сферах становішся жудасна разгубленай. Так што не здзіўляйся, калі праехала свой прыпынак, забылася ключы або набрала не той нумар тэлефона.

3. Іншыя мужчыны раптам сталі абыякавыя

Усе без выключэння. Нават Брэд Піт:)

4. Цябе цікавіць усё, што цікава яму

Ты так хочаш стаць часткай яго свету, што безумоўна прымаеш усе яго інтарэсы і захапленні і, больш за тое, яны становяцца тваімі ўласнымі інтарэсамі і захапленнямі.

5. Ты гатовая да кампрамісаў

Ва ўсім і заўсёдыНават ахвяраваць сваімі жаданнямі — бо табе так падабаецца радаваць яго. Але будзь асцярожная — ахвяраваць сабой не варта, нават дзеля каханага чалавека. Мужчыны хутка садзяцца на шыю.

6. Жыццё цудоўнае

Ты лятаеш нібы на крылах, і ўсё здаецца табе выдатным і мілым: і злы начальнік, і чэргі, і надвор'е, і нават квартальная справаздача. Гэта каханне, як сонейка, азарае тваё жыццё, робячы яго яркім і маляўнічым.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?