Вядомы амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг, які на працягу доўгага часу адмаўляўся карыстацца сэрвісам мікраблогаў Twitter, вырашыў завесці акаўнт у сасетцы.
«Мой першы твіт. Больш не цнатлівец. Будзьце культурныя», — напісаў ён у першым допісе.
Як паведамляе Асашыэйтэд Прэс, сапраўднасць акаўнта Кінга пацвердзіла яго памочніца Марша Дэфіліпа. Паводле яе слоў, завесці мікраблог яго пераканалі ў выдавецтве Scribner.
Кінг з'яўляецца аўтарам больш за 60 кніг і больш за 170 твораў малой формы. У 2003 годзе ён быў уганараваны адной з вышэйшых літаратурных узнагародаў ЗША — медаля «За выдатны ўклад у амерыканскую літаратуру».