22:35
Марш мільёнаў па-за Кіевам: Львоў, Луганск, Луцк, Роўна, Варшава, Прага — фота і відэа
19:45
Марш мільёнаў — відэарэпартаж «НН»
19:00
У Кіеве невядомыя знеслі помнік Леніну. Фота Дар'і Каткоўскай.
18:25
18:20
ЕС нагадаў Януковічу пра грамадзянскія свабоды. Эштан едзе ва Украіну
Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ-Мануэль Барозу нагадаў 8 снежня ў тэлефоннай размове прэзідэнту Віктару Януковічу аб неабходнасці паважаць грамадзянскія свабоды ўкраінскага народу, праяўляць стрыманасць і вырашыць сітуацыю, якая ўзнікла ва Украіне, шляхам дыялогу з апазіцыяй. На наступным тыдні Кіеў наведае вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан паведамляе «Украінская праўда»
18:00
СБУ пачала расследаванне ў сувязі з дзеяннямі, накіраванымі на захоп дзяржаўнай улады ў Украіне
17:50
Як выглядае Марш мільёнаў з верхавіны ёлкі — відэа
Журналіст украінскай службы радыё «Свабода» Андрэй Дубчак зняў Еўрамайдан з вышыні недабудаванай елкі.
17:20
Міліцыя ахоўвае мітынг «цітушак» — фоты
Фота Віталій Уманець.
16:35
16:48
Апазіцыя абвясціла аб пашырэнні Еўрамайдану
16:35
Апазіцыя дае Януковічу 48 гадзін
Апазіцыя абяцае заблакаваць Межыгор'е, калі на працягу 48 гадзін ўрад Мікалая Азарава не будзе ў адпраўлены ў адстаўку, паведамляе «Украінская праўда».
Пра гэта заявіў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сяргей Пашынскі на чале калоны апазіцыі, якая адправілася ў Адміністрацыю прэзідэнта з мітынгу на Майдане Незалежнасці. «Януковіч, мы табе даём 48 гадзін. Калі за гэты час Захарчанка не будзе арыштаваны, калі ўрад Азарава не будзе адпраўлены ў адстаўку, калі не будуць вызваленыя палітвязні — мы ідзем на Межыгор'е», — заявіў ён. Па словах Пашынскага, у нядзелю пратэстоўцы збіраюцца заблакаваць «наглуха» АП і Кабмін.
16:30
Міліцыя не перашкаджае будаваць барыкады ва ўрадавым квартале
Міліцыянты, якія забяспечваюць правапарадак у цэнтральнай частцы Кіева, пакуль не прадпрымаюць ніякіх актыўных дзеянняў, нягледзячы на ўзвядзенне барыкадаў ва ўрадавым квартале.
«Праваахоўнікі стаяць у ланцужках каля адмінбудынкў і звяртаюцца да мітынгоўцаў з просьбай не ствараць правакацый», перадае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» інфармацыю з кіеўскай міліцыі.
Спецназ ахоўвае праўладны мітынг. Фота Dmytro Gnap
Так, праваахоўнікі выставілі кардоны ля будынкаў Адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў, a таксама Вярхоўнай Рады Украіны. Каля будынка ўкраінскага парламента кардон праваахоўнікаў падзяляе праціўнікаў дзейнай улады і прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў, якія праводзяць мітынг у Марыінскім парку ў падтрымку прэзідэнта Украіны і дзеючага ўрада.
16:05
16:00
15:50
Мітынгоўцы ладзяць барыкады на подступах да будынка Кабміна
Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», у цяперашні час прыхільнікі апазіцыі, сярод якіх шмат актывістаў ВА «Свабода», усталёўваюць на праезнай часткі вуліцы загароду з падручных матэрыялаў.
15:20
Марш мільёнаў пераходзіць ва ўрадавы квартал: «Дзейнічаем малымі групамі, па 30—50 тысяч чалавек»
«Дзейнічаем малымі групамі, па 30—50 тысяч чалавек», — заклікаў пратэстоўцаў паплечнік Юліі Цімашэнкі Аляксандр Турчынаў.
Ён заклікаў дэманстрантаў заблакаваць будынкі Адміністрацыі прэзідэнта і Кабінета міністраў. Калоны рухаюцца з Майдана Незалежнасці ўгару, у бок квартала з урадавымі будынкамі.
Пратэстоўцы маюць паставіць вакол урадавых будынкаў свае намёты.
15:18
Ад ста тысяч да мільёна
Пакуль што няма дакладных звестак пра колькасць удзельнікаў нядзельнай акцыі. Украінскія СМІ спасылаюцца на складанасць падлікаў і тое, што людзі ўвесь час падходзяць. Агучаныя прэсай і апазіцыяй лічбы значна адрозніваюцца.
Паведле «Інтэрфакс-Украіна» ды УНІАН на Мйдане і прылеглых вуліцах сабралася больш за 100 тысяч чалавек.
Паводле ўкраінскай апазіцыі, на Майдане і прылеглых вуліцах сабралася каля мільёна чалавек.
14:45
Поўны Майдан — фотафакт
Фота @TukvaSociopat
Фота Батьківщина
14.25
Пад сценамі Лук'янаўскага ізалятара патрабуюць вызвалення затрыманых 1 снежня на Банкавай актывістаў.
14.20
Пасля малебна першае слова далі Міраславу Паповічу — 83-гадоваму філосафу, які зачытаў зварот інтэлігенцыі. Інтэлігенцыя заклікала да адстаўкі ўрада і дыялогу апазіцыі з Януковічам.
Далей быў зачытаны зварот ад зняволенай Юліі Цімашэнкі. Цімашэнка заклікала апазіцыю не ўступаць у перамовы з Януковічам. Яна таксама папярэдзіла, што перамога не будзе імгненнай і заклікала зрабіць так, каб сілавы варыянт разгону быў немагчымы.
Рэвалюцыя збірае ўсіх. Фота @vo_svoboda
Пасля выступіў папулярны пісьменнік Юрый Андруховіч. Ён ад імя інтэлігенцыі патрабуе вяртання да Канстытуцыі ў варыянце 2004 года і падпісання дамовы з ЕС.
14:00
Сотні тысяч на вуліцах Кіева
Фота Ройтэрз
Веча на Майдане Незалежнасці пачалося з малебна, які правялі прадстаўнікі розных цэркваў, у тым ліку кардынал Любамір Гузар.
Цэнтр Кіева — не тольк плошча, але і Хрышчацік і прылеглыя вуліцы, запоўнены і кантралююцца мітынгоўцамі.
Спецназ заблакаваў доступ да кварталаў з урадавымі будынкамі, у тым ліку Адміністрацыі прэзідэнта на Банкавай. Фота Дар'і Каткоўскай, фэйсбук.
Вуліцы Інстытуцкая, Ліпская, Шаўкавічная перакрыты аўтобусамі, якія счэплены між сабой тросамі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
На вуліцах ёсць людзі з самых розных сацыяльных слаёў і рэгіёнаў Украіны. Над вечам можна пабачыць і некалькі дзясяткаў беларускіх сцягоў.
Пратэсты, нагадаем, пачаліся, калі ўрад Януковіча пад ціскам Расіі адмовіўся ад ужо ўзгоджанага падпісання Дамоваў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Еўрасаюзам. Між тым украінцы звязвалі з еўраінтэграцыяй спадзяванне на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі і эвалюцыю рэжыму ў краіне.
Пасля спробы разгону Майдану 30 лістапада пратэсты набылі масавы характар. Мітынгоўцы захапілі цэнтр Кіева і патрабуюць адстаўкі ўрада. Аднак ва ўмовах, калі Януковіч кантралюе Вярхоўную Раду, а ягоныя сябры-алігархі — большасць прадпрыемстваў і сілавыя структуры, апазіцыі не так проста знайсці спосаб выканання гэтых патрабаванняў законным чынам.
13:45
Кіеўскае метро перагружанае, пасажыры скандуюць «Слава Украіне!» і спяваюць гімн
Метро Кіева ў нядзелю 8 снежня перагружанае нібы ў гадзіну пік працоўнага дня, паведамляе «Інтэфакс-Украіна».
Асноўны цяжар лёг на цэнтральныя станцыі — адсюль на Майдан збіраюцца ўдзельнікі Маршу мільёна. Пасажыры перыядычна скандуюць «Слава Украіне!» і спяваюць дзяржаўны гімн.
13:40
На вуліцы Банкавай у Кіеве прайшоў флэш-моб «Не бі. Кахай. Абараняй»
На вуліцы Банкавай у Кіеве прайшоў флэш-моб «Не бі. Кахай. Абараняй». Дзяўчаты ў нацыянальных строях падарылі байцам «Беркуту» кветкі, а некаторы і пацалункі. Перад шэрагам спецназаўцаў разгарнулі плакат з адпаведным заклікам.
Фота Руслана Сенічкіна
13:25
Партыі рэгіёнаў заявіла пра 15-тысячны мітынг сваіх прыхільнікаў
На мітынгу «Пабудуем Еўропу ва Украіне» ў падтрымку стратэгічнага курсу прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Марыінскім парку раніцай раніцай 8 снежня сабралася больш за 15 тыс. Актывістаў, паведамляе прэс-служба Партыі рэгіёнаў. «Мітынгоўцы выступаюць за мірнае вырашэнне сітуацыі, якая ўзнікла ў краіне, а таксама асуджаюць дзеянні лідараў апазіцыйных сіл, накіраваныя на раскол грамадства», — гаворыцца ў паведамленні. Перад мітынгоўцамі выступаюць народныя дэпутаты, члены парламенцкай фракцыі Партыі рэгіёнаў і грамадскія актывісты, паведамляе ўкраінская служба радыё «Свабода».
12:00
Пад Кіевам «маладафронтаўцам» прабілі колы ў аўто
Гэта здарылася 7 снежня ў часе праверкі машыны супрацоўнікамі ДПС.
«За 90 км да Кіева нас спыніў атрад ДПС і падчас праверкі дакументаў у машыны нехта прабіў колы», — паведаміў радыё «Свабода» маладафронтавец Мікалай Дзямідзенка.
Аналагічны інцыдэнт адбыўся з іншай машынай з беларусамі, якія ехалі на Майдан, учора.
11:30
Міністр унутраных спраў Украіны звярнуўся да жыхароў і гасцей Кіева
Міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка заявіў, што крымінагенная сітуацыя ў Кіеве абвастраецца і абяцае прыцягнуць да адказнасці тых, хто пагражае супрацоўнікам праваахоўных органаў, суддзям і іх сем'ям.
Пра гэта гаворыцца ў звароце міністра да кіяўлянаў і гасцей сталіцы, апублікаваным напярэдадні на сайце МУС. У прыватнасці, кіраўнік МУС адзначыў, што маніторынг сродкаў масавай інфармацыі сведчыць аб разгортванні супраць МУС «маштабнай, скажонай, пабудаванай нярэдка на неправераных дадзеных, інфармацыйнай прапаганды», паведамляе «Украінская праўда».
***
Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко заклікаў кіеўцаў у нядзелю а 12:00 (13:00 па Мінску) сабрацца на Майдане Незалежнасці на народнае веча.
Аб гэтым Клічко заявіў, выступаючы на Майдане Незалежнасці перад мітынгоўцамі, паведамляе Unian.
«Заклікаю кіяўлян заўтра а 12:00 прыйсці на Майдан. Заўтра (маецца на ўвазе нядзеля) — усеагульная мабілізацыя. Тыя, хто не змогуць прыехаць у Кіеў, павінны арганізаваць мітынгі ў сваіх гарадах», — сказаў Клічко.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што задачай Майдана з'яўляецца:
— патрабаванне да дзеючай улады пакараць тых, хто мае дачыненне да збіцця студэнтаў у ноч на 30 лістапада;
— адстаўка ўрада Мікалая Азарава,
— правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў і падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.
На вечар суботы на галоўнай плошчы сталіцы Украіны знаходзіцца каля 15 тыс чалавек, дадае Unian.
Пратэсты ў Кіеве пачаліся 21 лістапада пасля заявы прэм'ера Азарава, што Украіна не будзе падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.
Маніфестацыя 24 лістапада сабрала каля 100 тыс. чалавек, праз тыдзень, 1 снежня, на вуліцы Кіева выйшлі, па розных падліках, ад 500 тыс. да 1 млн чалавек,