03.10.2007 / 11:13

Уга Чавэс выпусьціў свой першы кампакт‑дыск — «Песьні назаўсёды»

Лідэр Вэнэсуэлы, праўда, заявіў, што «CD — гэта чарговае свавольства начальніцы прэсавай службы прэзыдэнта».


Уга Чавэс

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы прэзэнтаваў публіцы свой першы кампакт‑дыск пад назвай «Песьні назаўсёды» . Як паведамляюць аргентынскія СМІ, у зборнік увайшлі папулярныя вэнэсуэльскія й мэксыканскія песьні, якія лідэр Вэнэсуэлы выконваў падчас нядзельных тэле‑ і радыёперадач «Алё, прэзыдэнт».

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы, які любіць прамаўляць па шмат гадзін запар, дзеля таго, каб даць крыху перадыхнуць сваім слухачам, забаўляў іх сваімі сьпевамі.

Каб унікнуць магчымай крытыкі з боку палітычных праціўнікаў, Уга Чавэс пасьпяшаўся заявіць, што «CD — гэта чарговае свавольства начальніцы прэсавай службы прэзыдэнта».

На кружэлцы пададзеная фатаграфія ўсьмешлівага Чавэса ў ягонай характэрнай чырвонай кашулі з шыракаполым капелюшом на галаве і мікрафонам у руках.

Як адзначаюць аргентынскія СМІ, пакуль яшчэ ня вырашана прадаваць CD альбо распаўсюджваць іх бясплатна.

РИА Новости

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру