Фота Сяргея Гудзіліна.
У бліжэйшыя суткі, 10 снежня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі без істотных ападкаў надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу месцамі па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночным 4—9 м/c, ноччу па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — з парывамі да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4—11 градусаў, пры праясненнях — да мінус 12—15.
Удзень прагназуецца ад 2 да 9 градусаў марозу.
0
0
0
0
0
0