Чатыры чалавекі загінулі 9 снежня ў ДТЗ у Маладзечанскім раёне.
Аварыя адбылася сёння раніцай каля 7.30 недалёка ад вёскі Красоўшчына Маладзечанскага раёна. Сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі «Сітраен-Ксанція» і «Лянча-Лібра», а таксама грузавы «Мэрсэдэс».
Гэта складаны ўчастак дарогі — вузкі, узгорысты і са шматлікімі заваротамі. Тут адбываецца шмат аварый.
У момант ДТЗ у «Сітраэне» знаходзіліся тры чалавекі. Выжыў толькі адзін пасажыр — ён дастаўлены ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бальніцу.
У аўтамабілі «Лянча» знаходзіліся двое, выжыць не ўдалося нікому.
Целы загінулых удалося дастаць толькі пры дапамозе гідраўлічнага інструменту.
«Рэгіянальная газета» звязалася з намеснікам начальніка аддзела па тылу МНС Уладзімірам Ляхам.
«Пакуль дакладнай інфармацыі пра тое, што насамрэч адбылося на трасе, няма. Здарылася трагедыя, якая забрала жыцці чатырох чалавек. Адзін чалавек, гаспадар машыны Сітраэн, які сядзеў побач з вадзіцелем, выжыў. З траўмамі (ударамі і драпінамі) ён дастаўлены ў Маладзечанскаю гарадскую бальніцу».
Вядома, што вадзіцель Сітраэна малады чалавек 1983 года нараджэння. Усе хлопцы ехалі на працу ў Заслаўе.
Відавочца аварыі Максім у гэты час ехаў на працу. Машыны прапускалі па чарзе: то з аднаго боку, то з другога. Яму давялося стаяць каля 10 хвілін:
«Упоперак дарогі стала фура, – кажа ён. – Перад ёй на ўзбочыне стаяла машына ўся ўсмятку, быццам слон на яе наступіў.
Адным словам, груда металу. На яе накінулі покрыва, мабыць, каб не шакаваць тых, хто праязджаў побач. У 20-30 метрахад яе – яшчэ адна машына. Таксама ўся пабітая і ў кювеце. Тут жа працавалі МНСнікі і ДАІшнікі. Жудасная аварыя, як у ёй можна было выжыць хоць аднаму чалавеку, – не ведаю».