На цэнтральную вуліцу Кіева Хрышчацік заязджаюць аўтобусы, з іх ніхто не выходдзіць.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», каардынатары пратэстоўцы, якія знаходзяцца ў будынку мэрыі, заклікалі заставацца на вуліцы толькі добраахвотнікаў, а астатніх зайсці ў будынак на 1 паверх. На прыступках, якія вядуць на другі паверх будынка, усталяваны вялікі драўляны шчыт-барыкада.

Міліцыя перакрыла вуліцу Грушэўскага з боку Еўрапейскай плошчы.

Міліцыя ў поўнай экіпіроўцы, уключаючы шчыты — стаяць 200 чалавек, паведамляюць журналісты «Нашай Нівы», якія знаходзяцца на месцы падзей.

Але міліцыя кажа, што разгону не будзе, гэта звязана з магчымымі выбухамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0