«Гэта мой зварот да вас, адважныя украінцы, змагары за будучыню, а не за мінулае! Мы, амерыканцы, падобныя да вас у гэтым памкненні да дэмакратыі.
Шляхам спроб і памылак мы засвоілі, што сапраўдная дэмакратыя не існуе без свабодных, сумленных і празрыстых выбараў», —
адзначыў Клуні.
Акцёр выказаў упэўненасць, што ў свеце не існуе такой дэмакратыі, у якой адбываюцца арышты і перашкаджаюць мірным дэманстрантам.
«Дакладна не існуе дэмакратыі, калі ёсць палітвязні, у прыватнасці, такія як Цімашэнка.
Таму хачу сказаць вам усім на Майдане ў Кіеве і па ўсёй Украіне:
калі вы глядзіце на Захад, ведайце, што мы адказваем вам поглядам, поўным вялізнага захаплення. Мы жадаем вам міру і бяспекі! жадаем вам той улады, якую хочаце вы.
І мы жадаем вам мець сілу змагацца за гэта!», - сказаў Клуні.