Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у лістападзе 2013 года ў параўнанні з кастрычнікам вырас на 1,6%, са снежнем 2012 года — на 13,8%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 12%.

Цэны на харчовыя тавары павялічыліся ў параўнанні з кастрычнікам на 1,2%, са снежнем 2012 года — на 10,9%. Больш за ўсё ў лістападзе ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі: бульба — на 5,6%; агародніна — на 4,6%; мука пшанічная — на 5,3%; макаронныя вырабы — на 3,1%; фрукты — на 2,2%; яйкі — на 3,3%; масла — на 2,9%; гарбата — на 2,2%. У той жа час знізілася на 1% цана на алей.

Цэны на нехарчовыя тавары ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам павялічыліся на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 6,8%. Больш за ўсё ў лістападзе падаражэлі: медыкаменты — на 1,3%; сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 1,1%; мэбля — на 1%.

Тарыфы на платныя паслугі павысіліся за месяц на 3,7%, у параўнанні са снежнем 2012 года — на 32,7%. Больш за ўсё ў лістападзе падаражэлі: жыллёва-камунальныя паслугі — на 4%, у тым ліку газазабеспячэння — на 28%, водазабеспячэння — на 1,5%; паслугі пасажырскага транспарту — на 2,6%, у тым ліку міжрэгіянальнага пасажырскага — на 28,1%; сувязі — на 7,2%; дашкольных устаноў — на 16%; кінатэатраў — на 7,4%; тэатраў — на 4,2%; канцэртных арганізацый — на 7,2%. Паслугі паветранага транспарту патаннелі на 0,6%, чыгуначных міжнародных зносінаў — на 3,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?