10.12.2013 / 09:22

Фэйсбук распрацаваў кнопку Sympathize 4

Кнопка Sympathize распрацавана ў дадатак да Like («Мне падабаецца»). Па словах інжынера Facebook, кнопка была створана для аднаго з унутраных праектаў, аднак планаў па ўкараненні яе непасрэдна ў сацыяльную сетку пакуль няма.

Гэтую кнопку нельга выкарыстоўваць для ацэнкі кожнай публікацыі, але калі карыстальнік дадае да свайго допісу пэўную эмоцыю са спісу (напрыклад, «мне сумна»), то замест «Мне падабаецца» з'яўляецца «Спачуваю».

«Шмат каму гэтая ідэя здалася бліскучай. Але мы вырашылі, што час уводзіць гэтую функцыю яшчэ не настаў. Пакуль што», — патлумачыў праграмны інжынер кампаніі Дэн Мурыэла.

0
имхотеп / Адказаць
10.12.2013 / 10:38
Инженер?! Кнопку?! Разработали?! Да это же просто прорыв года! Это разработка тысячелетия!!! Сколько людей работало над этим проектом?
0
Доктар / Адказаць
10.12.2013 / 13:08
2 имхотеп ----------------- Зайздросьціш, кацап-плагіятар, альбо не прасякаеш.
0
zhd / Адказаць
10.12.2013 / 13:45
Ой, як добра папрацавалі хлопцы! Сем патоў сышло, а пасля яшчэ сем. Кнопку распрацавалі. Што будзе, калі ўкараняць пачнуць - страшна нават уявіць. Шаноўныя, гэтую "публікацыю" трэба не ў радзел "Тэхналогіі", а ў раздзел "Смяемся разам"!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру