У Кіеве ўжо пачалася сустрэча Віктара Януковіча і трох папярэдніх прэзідэнтаў Украіны (Краўчука, Кучмы, Юшчанкі), якая павінна стаць першым крокам да шырокага круглага стала.

Між іншым, ні апазіцыйныя партыі, ні іх лідары яшчэ не атрымлівалі запрашэнняў на круглы стол.

У прэс-службе «УДАРа» заявілі, што ніякіх запрашэнняў ад прэзідэнта не атрымлівалі. Не запрашаў Януковіч і самога Віталя Клічко.

Праўда, ад ініцыятара круглага стала экс-прэзідэнта Леаніда Краўчука Клічко атрымаў прапанову да дыялогу, аднак ніякіх канкрэтных дат або месцаў у ёй пазначана не было.

Пасяджэнне круглага стала па абмеркаванні прапаноў грамадскасці па аднаўленні палітычнай стабільнасці ва Украіне адбудзецца а 15.00 (паводле мінскага часу) у Палацы «Украіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?