03.10.2007 / 16:27

Марына Коктыш: Аб Праляскоўскім я ўсё зрабіла як сапраўдны журналіст 5

“Наша Ніва”: Вы чакалі, што публікацыя пра арышт Уладзімера Холада можа стаць падставаў для звароту ў суд сп.Праляскоўскага?

Марына Коктыш: Безумоўна, што не чакала. Мне падалося, што ў гэтым артыкуле я зрабіла ўсё, як і павінен рабіць сапраўдны журналіст. Я сабрала поўны спэктар меркаваньняў адносна арышту Холада. Патэлефанавала ў МУС, ягонай жонцы, выказаўся на гэты конт і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Усё было зроблена вельмі акуратна. У самім артыкуле хапала словаў-маркераў кшталту “кажуць”, “ёсьць меркаваньне”, “ходзяць чуткі”. Толькі пасьля ішла фраза “але Праляскоўскі знаходзіцца на свабодзе”. Я не абвінавачвала ідэоляга ні ў якіх злачынствах і не заклікала пасадзіць яго ў турму. Але суд не ўспрыняў нашы довады. Мне здаецца, што я ўсё зрабіла правільна.

“НН”: Ці чаканым для Вас стаў вырак суду?

МК: Яшчэ да пачатку афіцыйнага працэсу мы хацелі неяк залагодзіць справу. Сустракаліся з адвакатам Праляскоўскага, але ніякія нашы прапановы не былі пачутыя. Ісьцец быў адразу настроены рашуча ісьці да канца. Рашэньне судзьдзі Жулкоўскай было адначасова і чаканым і нечаканым. Я да апошняга спадзявалася, што суд прыме бок газэты. На працэс прыходзілі чытачы, якія казалі, што “Народная воля” ні ў якім выпадку не зьбіралася абразіць Алега Праляскоўскага. Але ж вы самі цудоўна ведаеце, што такое беларускія суд. Апраўдаць нас у спрэчцы з такім высокім чыноўнікам судзьдзя проста не наважылася. Цяпер мы будзем абскарджваць рашэньне і спадзяюся, што хоць у некага з судзьдзяў хопіць сумленьня і мужнасьці прыняць наш бок.

Гутарыў Зьміцер Панкавец

0
chlopak / Адказаць
03.10.2007 / 17:05
maryna, u vas heta uzo nie perszy vypadak -- kali vy pa svaej nieasciaroznasci elementarna padstauliaece gazetu. Nu jak mozna bylo napisac' "Praliaskouski jaszcze na svabodzie"?? I heta "praca sapraudnaga zurnalista"?....
0
Сяржук / Адказаць
04.10.2007 / 08:13
chlopak напiсаў(ла) Што ты, chlopak,далупался да Марины! Не трогай пианиста, он играет как умеет!
0
Здалёк / Адказаць
04.10.2007 / 08:41
Уяўляю, як было бы ўспрынята, калі бы «СаўБелія» напісала так: «*ёсьць меркаваньне*, што арганізатары Эўрапэйскага Маршу маглі бы (ходзяць чуткі) ўчыніць супрацьпраўныя дзеяньні - але Вячорка, Лябедзька і Івашкевіч *яшчэ на свабодзе*!» :-) Праўда, хрэна бы яне ад СаўБеліі нешта адсудзілі :-(
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру