Сяргей Кручкоў («Белсат»), Гары Паганяйла, Тамара Сідарэнка, Андрэй Бандарэнка. Фота svaboda.org

Сяргей Кручкоў («Белсат»), Гары Паганяйла, Тамара Сідарэнка, Андрэй Бандарэнка. Фота svaboda.org

10 снежняу Дзень, правоў чалавека, адбылася традыцыйнае ўручэнне прэмій за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і журналісты вызначылі пераможцаў у трох намінацыях «Праваабаронца года 2013», «Адвакат года 2013» і «Журналіст года 2013».

«Праваабаронца года 2013» — Андрэй Бандарэнка («Платфома»).

«Адвакат года 2013» — Гары Паганяйла.

«Журналіст года 2013» — калектыў перадачы «Маю права» тэлеканала «Белсат».

Відэа svaboda.org

У мінулым годзе праваабаронцам года назвалі Любоў Кавалёву — маці расстралянага па справе выбуху ў метро Уладзіслава Кавалёва.

Адвакатамі года сталі Альвіна Дрыга і Аліна Шостак, якія баранілі ў судах маладафронтаўцаў.

Журналістам года прызнаны Андрэй Пачобут, якога вінавацяць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

 

Конкурс заснаваны ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0