Раней тым, хто, атрымаўшы яе, не звяртаўся ў ваенкаматы, тэлефанавалі і прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Цяпер да іх у некаторых раёнах далучыліся супрацоўнікі жыллёва‑камунальных службаў.

Гэта пацвердзіў Мікалай Каржоў, галоўны інжынер у 89‑м ЖЭСе Мінску:

Каржоў: Позвы наш дырэктар прывозіць з «лятучкі», дзе збіраюцца дырэктары ўсіх ЖЭСаў. А пасля іх разносіць інфармацыйна‑апавяшчальная група . Сярод яе дворнікі, майстры, слесары, электрыкі.

У Міністэрстве жыллёва‑камунальнай гаспадаркі, Міністэрстве абароны і Міністэрстве ўнутраных справаў пра гэтае новаўвядзенне нічога не ведаюць.

У галоўным вытворчым упраўленні жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкаму выказалі меркаванне, што гэта прыватная ініцыятыва на месцах, бо ЖЭСы і УУС звычайна супрацоўнічаюць.

Супрацоўнік упраўлення: Нас афіцыйна не прымушаюць разносіць позвы. Але па просьбах, бо УУС нам дапамагае працаваць з насельніцтвам, такія варыянты магчымыя. Бо існуюць спецыяльныя графікі па сумесным наведванні даўжнікоў супрацоўнікаў ЖКГ і ўчастковых.

Такім чынам, у бальшыні раёнаў тым прызыўнікам, што не з’явіліся ў ваенкаматах пасля позваў, дасланых поштай, дагэтуль разносяць участковыя. Пра гэта нам распавёў старшы ўчастковы Анатоль Сямашка:

Сямашка: Мы выбываем на адрас, дзе жывуць прызыўнікі і яны пісьмова папярэджваюцца пра абавязковасць яўкі. Пасля 3‑х позваў з ваенкамату нам накіроўваюцца ўжо асабістыя справы для ўзбуджэння справаў крымінальных.

На наш апорны пункт у панядзелак я атрымаў тры асабістыя справы, у верасні прыйшло яшчэ дзве.

Алена Акуліч, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0