Эканоміка66

Колькі каштуе беларускі ўрад? Сайт koshturada падкажа

Яго стварыла Школа маладых менеджараў публічнай адміністрацыі SYMPA.

«Кошт урада» — інтэрактыўны партал, на якім сканцэнтравана інфармацыя аб даходах і выдатках беларускага сектара дзяржкіравання.

«Беларуская статыстыка заблытаная і схаваная ў нетрах дзяржаўных сайтаў. На сайце «Кошт урада» мы паспрабавалі прадставіць гэтую інфармацыю ў зразумелым выглядзе з дапамогай інфаграфікі і табліц», — кажа кіраўнік праекта Уладзімір Кавалкін.

На сайце сабраная інфармацыя аб даходах і выдатках дзяржавы з 2009 па 2013 год. На галоўнай старонцы ўсталяваны лічыльнік дзярждоўга і доўга ў пераліку на жыхара.

А з дапамогай лічыльніка «За што мы плацім?» таксама можна даведацца, колькі насамрэч атрымлівае дзяржава. Так аказваецца, што гіпатэтычны беларус, які не п'е і не курыць і «на рукі» атрымлівае 500 даляраў штомесяц, з якіх выдаткоўвае 400 (у тым ліку, напрыклад, 25 даляраў за камунальныя паслугі), у выглядзе тых ці іншых выплатаў аддае за дзяржпаслугі 361 даляр.

«Гэта значыць, што за 8-гадзінны працоўны дзень вы працуеце на сябе 4 гадзіны 16 хвілін і на аплату паслуг дзяржавы 3 гадзіны 44 хвіліны», — паведамляе лічыльнік.

«У нашай маладой сацыяльна-арыентаванай дзяржаве дзяржава атрымлівае амаль 50% даходаў чалавека. Гэта лічба складаецца, у прыватнасці, з пенсійных адлічэнняў і аплаты паслуг ЖКГ, бо, у адрозненне ад многіх капіталістычных краін, беларусы не могуць самастойна выбіраць аператара паслуг ЖКГ ці пенсійны фонд — яны прадастаўляюцца дзяржавай», — кажа Кавалкін.

«Беларуская статыстыка — складаная і пакутуе ад звышагрэгацыі інфармацыі. Пры гэтым статыстычныя дадзеныя збіраюцца ў адэкватным, таблічным выглядзе, а спажыўцам дастаўляюцца незразумела ў якім выглядзе. Напрыклад, у развіццё спорту ўключаны і выдаткі на будаўніцтва ўсялякіх лядовых палацаў. І гэтыя лічбы ніяк не дыферэнцыяваныя. Калі б даведацца, колькі грошай ідзе на палацы, а колькі на сам спорт, думаю, лічбы атрымаліся б шакуючымі», — заўважыў эканаміст Сяргей Чалы, які прысутнічаў на прэзентацыі.

Кавалкін паведаміў, што падобныя сайты працуюць шмат у якіх еўрапейскіх краінах. У Грузіі, напрыклад, грошы на такі праект выдаткавала дзяржава. Цяпер і беларусы змогуць убачыць, у колькі ім абыходзіцца ўрад і нават раздрукаваць квіток з канкрэтнымі лічбамі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый11

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

У тайландскім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі1

Coca-Cola пад ціскам Трампа мяняе рэцэпт папулярных напояў2

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка1

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?11

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый11

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць