03.10.2007 / 18:09

Гора‑бацькам усюды ў нас дарога 1

Дэпутаты абавязалі наймальнікаў прымаць на працу нядбалых бацькоў.

Адпаведныя папраўкі ў закон «Пра занятасьць насельніцтва» напярэдадні прынялі ў другім чытаньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Цяпер органы па працы, занятасьці й сацабароне пры атрыманьні судовай пастановы пра працаўладкаваньне нядбалых бацькоў абавязаны працаўладкаваць іх цягам трох дзён. Пры гэтым заробак мусіць цалкам пакрываць выдаткі на ўтрыманьне дзяцей, і бацьку або матцы мусіць яшчэ застацца ня менш за 30% ад сумы. У выпадку, калі гора‑бацькі ня зьявяцца на працу, органы па працы, занятасьці й сацабароне мусяць не пазьней за тры дні паведаміць пра гэта ў суд.

Паводле СТВ

0
Realist / Адказаць
03.10.2007 / 18:18
Уяўляю, як будуць задаволеныя працадаўцы, калі да іх уладкуюць з дзесятак алкашоў, ды яшчэ прымусяць ім плаціць так, каб пакрываліся выдаткі дзіцячага дому+30% на прапой.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру