Спецназавец чытае ўлётку «Міліцыя - з народам».
Майдан па перыметры ачэплены міліцэйскімі аўтобусамі.
Як паведамляюць карэспандэнты «НН» з Кіева, увечары 10 снежня на Майдан сцягваюцца дадатковыя сілы міліцыянтаў. Каля занятага мітынгоўцамі Палацу прафсаюзаў былі заўважаныя два грузавікі ўнутраных войскаў, побач згрузілі палявую кухню і генератар. Пазней пад’ехалі аўтобусы з курсантамі Акадэміі МУС.
Нагадаем, што мітынгоўцам, якія заселі ў палацы, у судовым парадку прадпісалі вызваліць будынак.
0
0
0
0
0
0