У матчы 5-га тура 1-га групавога этапу баскетбольнага турніру «Еўрачэлендж» «Цмокi-Мiнск» на «Мінск-Арэне» перамаглі балгарскі «Рыльскі» з лікам 94:75 (28:20, 23:20, 20:12, 23:23) і выйшлі ў наступны этап, Топ-16.

Цмокі — 9 (5 матчаў), Сальнок — 7 (4), Рыльскі — 6 (5), Мурэш — 5 (4).

У суботу, 14 снежня, «Цмокі» на «Мінск-Арэне» ў рамках іншага туірніру — Адзіная ліга ВТБ — згуляюць з самарскімі «Чырвонымі Крыламі» (пачатак а 16-й).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0