Іх лічаць фізычна слабымі і можа нават палітычна няўстойлівымі.

Цяпер у складзе роты ганаровай варты мінчан фактычна няма. "Мінчан мы не бярэм", — заявіў 3 кастрычніка ў гутарцы з журналістамі мінскі ваенны камендант палкоўнік Анатоль Грыцаў.

Тлумачачы наяўную сітуацыю, ён сказаў, што "існуюць дзве праблемы". "Першая — нашы мінчане, на жаль, слабыя здароўем, — канстатаваў А.Грыцаў. — Мы падбіраем па першай ступені прыгоднасці — гэта "абсалютна здаровы". Мяркуючы па словах ваеннага каменданта, гэта нават вышэй за ўзровень вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый: "Мы ідзем крыху наперадзе мабільных брыгад, таму што мы ажыццяўляем адбор на падставе ўказа прэзідэнта".

Другое — "вялікія праблемы з сябрамі і сяброўкамі мінчан і самавольнымі адлучкамі", указаў А.Грыцаў.

"Апрача таго, ёсць шэраг спецыфічных патрабаванняў. Зразумейце правільна, побач з кіраўніком дзяржавы, замежным госцем высокага ўзроўню не можа стаяць чалавек, які можа зрабіць штосьці неадэкватнае", — дадаў А.Грыцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?