Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запрасіў прадстаўнікоў апазіцыі і грамадскасці за круглы стол. Пра гэта паведамляецца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце прэс-службы Януковіча.

«Я неаднаразова падкрэсліваў, што адзіна магчымы шлях — гэта шлях прымірэння і згоды. Дзеянні ўсіх бакоў павінны адбывацца выключна ў рамках законаў і Канстытуцыі Украіны. Запрашаю прадстаўнікоў усіх палітычных сілаў, святых айцоў, прадстаўнікоў грамадскасці да агульнанацыянальнага дыялогу», — гаворыцца ў заяве. — «Я асабіста гатовы да ўдзелу ў такім круглым стале. Дзеля дасягнення кампрамісу заклікаю апазіцыю не адмаўляцца, не ісці дарогай супрацьстаяння і ультыматумаў. Запэўніваю, што ўлада будзе дзейнічаць выключна ў рамках закона і ніколі не ўжыве сілы супраць мірных сходаў.

Як прэзідэнт Украіны, гарант Канстытуцыі зраблю ўсё неабходнае для нармальнага функцыянавання краіны, абароны правоў і інтарэсаў кожнага грамадзяніна, забеспячэння міру і спакою ў нашай дзяржаве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0