Пад час флэш-мобу, які праходзіў 2 красавіка на цэнтральнай плошчы Менску, да аднаго з удзельнікаў падышоў спэцназавец і загадаў зьняць значак «Я за свабоду». Калі хлопец пацікавіўся, у чым прычына, міліцыянт сказаў, што такія значкі насіць нельга, таму што іх «распаўсюджвае БНФ». На пытаньне ці гэта забароненая сымболіка і ці ёсьць які-небудзь наконт гэтага загад, спэцназавец адказаў сьцьвярджальна.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0