12.12.2013 / 11:33

Вячаслаў Барок: Калі нічога не мяняць, чалавек дэградуе 2

Майдан — гэта штосьці большае, чым супрацьстаянне апазіцыі і ўлады. Майдан — гэта штосьці больш, чым сутыкненне ўсходняй і заходняй думкі. Майдан — гэта нават не поле барацьбы розных ідэалогій, а тым больш не тая сфера, на якой не могуць падзяліць свае ўплывы Еўразвяз і Расія. Майдан — гэта той рубікон, да якога ў сваім жыцці даходзіць чалавек з думкай і перакананнем, што, каб застацца Чалавекам, трэба меняць жыццё, грамадства, краіну.

Трэба, бо калі не задумацца аб гэтым зараз, можна згубіць галоўнае, што мае чалавек — сваю людскую годнасць. І тут два варыянты. Можна жыць як набяжыць, нічога не меняць і паціху дэградаваць. А можна ўсё ж такі зарызакаваць і пайсці наперад. Туды, дзе няма ўпэўненасці, але ёсць надзея на перамены да лепшага, больш годнага, справядлівага і свабоднага жыцця.

0
Крывіч / Адказаць
12.12.2013 / 15:45
Каб пачаць нешта мяняць, трэба ведаць, ці хоча чалавек быць Чалавекам? Каб прыйсці да метаноі, трэба ведаць, што гэта! Ці магчыма чалавека прымусова зрабіць шчаслівым? Ці можна ў Чалавека адабраць Шчасьце? Калі адкажам на гэты пытаньні, знойдзем адказы, ці хочуць беларускія жыхары пазбавіцца дэградацыі.
0
Прос'ты... / Адказаць
13.12.2013 / 22:19
Вячаслаў Барок... - вы'бачце: - канстатацыя факта - бачаньне рубі'кон'у: Калі нічога не мяняць, чалавек дэградуе ... - сама мяжа : - Калі не зменішся - здохнеш ... --- рубон: - ЖЫВА ! - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - :) - найлепшыя пажаданьні...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру