12.12.2013 / 16:11

Станіслаў Шушкевіч: Я лічыў Кебіча паплечнікам, з якім рабіў адну справу 24

Прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Станіслава Шушкевіча «Маё жыццё, крушэнне і ўваскрашэнне СССР» прайшла ў Мінску.

Першы жанр, які асацыіруецца з такой кнігай — мемуары. Але Шушкевічу ён недаспадобы.

«Напісанне мемуараў — канец дзейнасці, – кажа ён. – Мемуары пішуцца, калі аўтар ляжыць на печы і дае парады. Ніякіх парадаў у мяне няма».

Штуршком для напісання «Майго жыцця…» сталі ўспаміны Вячаслава Кебіча «Спакушэнне ўладай». Прачытаўшы яе, Шушкевіч зразумеў: маўчаць нельга, бо былы прэм'ер адмовіўся ад Белавежскіх пагадненняў, якія спярша падтрымліваў.

«Лічыў Кебіча паплечнікам, з якім рабіў адну справу. — сказаў Шушкевіч. — А ён усяго адрокся і добра жыве».

Зрэшты, галоўнае справа ў жыцці экс-спікера, зусім не Белавежскія пагадненні, а вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Пасля падпісання пагаднення ў Віскулях ён зрабіў перад журналістамі адпаведную заяву. «Працэс цягнуўся да канца 1995 — пачатку 1996 года, — згадвае Шушкевіч. — Былі неаднаразовыя спробы перашкодзіць рэалізацыі. Але іх забракавалі, бо ўсе адпаведныя дакументы былі падпісаны.

Спярша Станіслаў Станіслававіч спадзяваўся надыктаваць кнігу знаёмай журналістцы, якая б зрабіла яе літаратурную апрацоўку. Але калі ў той не ўдалося, быў вымушаны пісаць і набіраць тэкст сам. Аўтар спадзяваўся спярша выдаць кнігу ў Беларусі.

Адзін з выдаўцоў, які ўзяўся за падрыхтоўку рукапісу, неўзабаве вярнуў яе са словамі: «Калі з'явіцца ваша кніга, гэта будзе апошняе, што я выдам».

Таму спярша «Маё жыццё» з’явілася ў Маскве ў выдавецтве «Распэн». А потым аўтар сам пераклаў кнігу на беларускую мову (рэдактар Міхась Скобла).

Шушкевіч мяркуе, што цяпер людзі не любяць чытаць доўгія кнігі. Таму ў кнізе ёсць і ўспаміны, і невялікія апавяданні. Адна з частак складаецца з фотаздымкаў і подпісаў да іх.

Андрусь Вяткоўскі

0
Справы / Адказаць
12.12.2013 / 16:17
Нарабили.
0
Alejandro / Адказаць
12.12.2013 / 16:37
Шушкевіч: Я лічыў Кебіча паплечнікам -- Alejandro: Я лічыў Шушкевіча вумным ці хаця б не такім наіўным, як дзіця.
0
лявон / Адказаць
12.12.2013 / 16:41
Калі ў Беларусі яе выдаць немагчыма (напэўна будуць і праблемы з рэалізаціяй, згадайма адкліканую ліцэнзію "Логвінаў"), дык дайце прынамсі пачытаць электронную версію! :) Асабіста мяне цікавіць белмоўны варыянт.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру