Па інфармацыі МУС, ГУБЭЗ выявіў схемы вываду валюты ў ценявы сектар эканомікі. Заведзена крымінальная справа супраць замежнага студэнта БДУ. Па версіі следчых, малады чалавек займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю: у групе замежнікаў ён у Мінску скупляў валюту для іншых асобаў, якія не хацелі «свяціцца».

 

Толькі за 7 месяцаў гэты студэнт канвертаваў 20 мільярдаў беларускіх рублёў у амерыканскія даляры — атрымалася больш за 2 мільёна.

За такую працу ён атрымліваў свой працэнт. Студэнт затрыманы. Яму пагражае ад двух да пяці гадоў турмы.

Супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС таксама выявілі замежнікаў, які скупілі такім чынам 600 тысяч даляраў.

На 13 чалавек, якія выводзілі валюту ў ценявы сектар, сабраны дакументы на высылку з краіны.

Па інфармацыі МУС, за 2012 замежнікі купілі ў Беларусі 101,1 мільёна даляраў, за 9 месяцаў 2013 — 86 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?