12.12.2013 / 13:27

Пуцін: Пад'ём Сібіры і Далёкага Усходу — нацыянальны прыярытэт Расіі на XXI стагоддзе 22

Уладзімір Пуцін заявіў, што развіццё Сібіры і Далёкага Усходу — нацыянальная прыярытэтная задача на ўсё XXI стагоддзе.

Пра гэта прэзідэнт Расіі расказаў, выступаючы з пасланнем Федэральнаму сходу.

«Гэта наш нацыянальны прыярытэт на ўсё ХХІ стагоддзе», — сказаў Пуцін, адзначыўшы, што «задачы, якія трэба будзе вырашыць, беспрэцэдэнтныя па маштабах».

У прыватнасці, Пуцін прапанаваў стварыць у рэгіёне сетку спецыяльных тэрытарыяльных зон апераджальнага эканамічнага развіцця.У іх межах, па словах кіраўніка Расіі, варта забяспечыць пяцігадовыя падатковыя канікулы — гэта тычыцца падаткаў на прыбытак, здабычу карысных выкапняў, зямлю і маёмасць, а таксама ільготнай стаўкі страхавых унёскаў.«Лічу мэтазгодным распаўсюдзіць гэты рэжым на ўсю Усходнюю Сібір, уключаючы Краснаярскі край і рэспубліку Хакасія», — адзначыў Пуцін. Таксама ён даручыў прэм'еру Дзмітрыю Мядзведзеву ўзяць сітуацыю пад асабісты кантроль.

0
? / Адказаць
12.12.2013 / 13:40
А как же Малороссия?
0
акцябронак / Адказаць
12.12.2013 / 13:48
? напiсаў(ла) Снежань 12, 2013 у 13:40 нада сахраниць и прыумножыть то што есть и с новыми силами разжэч пламя меравой рэволюцыи
0
владимирчик / Адказаць
12.12.2013 / 13:49
малороссия будет /// у европы
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру