12.12.2013 / 20:17

Навукоўцы: Мастурбацыя карысная для здароўя 12

Універсітэт Сіднэя мяркуе: мастурбацыя карысная для здароўя. У прыватнасці, яна дазваляе пазбегнуць цыстыту, дыябету 2-га тыпу і рака прастаты, перадае University Herald. Жанчыны абароненыя ад інфекцый шыйкі маткі і інфекцый мачавыводзячых шляхоў, бо ў працэсе мастурбацыі расцягваецца шыйка і яе слізістая.

Гэта спрыяе адтоку і прытоку вадкасці, дапамагаючы біялагічным вадкасцям з бактэрыямі выходзіць з цела натуральным шляхам. Тая ж гісторыя з мужчынскай мастурбацыяй — выходзяць ракавыя агенты, сцвярджаюць навукоўцы.

Усё гэта даказвае даследаванне 94 мужчын і 85 жанчын.

Трэба сказаць, адносна нядаўна лічылася, што мастурбацыя выклікае слепату, вар'яцтва і бясплоддзе. На самай справе, мастурбацыя — лепшая абарона ад цяжарнасці і венерычных захворванняў, якія пагражаюць бясплоддзем, кажа статыстыка. Мастурбацыя — натуральны працэс, які суправаджаецца вызваленнем гармонаў і здыманнем напругі.

Вынік: паляпшаецца якасць сну, прадухіляецца дэпрэсія (часткова дзякуючы павышэнню канцэнтрацыі эндарфінаў). Таксама ўмацоўваюцца мышцы тазавага дна за кошт скарачэнняў, якія адбываюцца падчас аргазму. Рэгулярнае дасягненне аргазму, як вядома, пазбаўляе ад стрэсу, высокага ціску, болю і павышае самаацэнку.

0
Impotent / Адказаць
12.12.2013 / 20:30
Вось на што трэба падатак увесці - і грошы ў бюджэт , і значнае павялічэнне насельніцтва. Як кажуць двух зайцоў адным цвыркам.
0
задрот / Адказаць
12.12.2013 / 20:47
самооценка поднялась!
0
Inhvar / Адказаць
12.12.2013 / 23:50
Усім, хто са мной у палаце ляжыць, доктар раіць займацца..чым займацца?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру