Кіеў і Брусэль дасягнулі дамоўленасці аб наступных кроках, «якія прывядуць да падпісання і імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі».

Адпаведную заяву пасля заканчэння першага раўнда дыялогу на высокім узроўні па аднаўленні дыялогу аб падпісанні Пагаднення аб асацыяцыі зрабіў еўрапейскі камісар Штэфан Фюле ў прысутнасці свайго ўкраінскага візаві — першага віцэ-прэм'ера Сяргея Арбузава.

Украінская апазіцыя склікае народнае веча на 15 снежня.

Пра гэта заявіў лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк на брыфінгу ў штабе нацыянальнага супраціву на Майдане Незалежнасці.

«Звяртаемся да ўсіх украінцаў прыехаць у нядзелю на 12:00 (13:00 па Мінску) на наша народнае веча», — заклікаў ён.

Яцанюк нагадаў, што на 17 снежня запланаваны візіт прэзідэнта Януковіча ў Маскву:

«Асноўнае пытанне парадку дня Народнага веча, якое мы называем Дзень годнасці — не даць магчымасці Віктару Януковічу падпісаць пагадненне аб уступленні Украіны ў Мытны саюз».

«Запрашаем усіх прыехаць на наш нядзельны Майдан, на наш Дзень годнасці, каб украінцы маглі насамрэч адстаяць свае правы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?