Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.
Беларуская праваабаронца Людміла Грязнова заявіла, што супраць арганізатараў Еўрапейскага маршу рыхтуецца “правакацыя сэксуальнага характару”. Хутчэй за ўсё будуць дэманстраваць “непрыстойныя фоткі і відэаматэрыялы” ( з матэрыялаў прэсы).
Ва ўсей гэтай гісторыі трывожыць толькі адно - баюся, уік-эндаўскі ролік на БТ з паказам “непрыстойных фоткаў і відэаматэрыялаў”, зноў будзе тычыцца быццам мяўшых месца сувязей апазіцыянераў з адэптамі сэксуальных дэвіяцый.
Гэты тренд – чэскія педафілы, латышскія гамасекі, блакітныя клоўны на кангрэсу АДС, шчыра кажучы крыху задалбаў і як след не выклікае ніякага грамадскага рэзанансу, на які разлічваць аўтары шэдэўраў.
Між тым у грамадстве мора іншых экстравагантных меншасцяў з анамальнымі забабонамі, не зразумелымі грамадству.
Вось напрыклад, на днях трапілася на вочы цудоўная статыстыка: насуперак указу прэзідэнта з 200 000 індывідуальных прадпрымальнікаў краіны толькі 169 (!) падалі заявы на пераход у статус Прыватных унітарных прадпрымальнікаў (ПУП).
Гэтыя 169 чэлаў у агульнай масе малых бізнесменаў складаюць 0,08 працэнтаў, а ў масе агульнай колькасці насельніцтва і казаць смешна. То бак з пункту гледжання нармальнага бюргера яны - кончаныя вальты,
Калі выдаць ролік пра тое, што апазіцыянеры звязаны з гэтымі 169 адмарозкамі, мяркую, патрэбны эфект – масавае шараханне грамадзян ад бацькафобаў, будзе дасягнуты як два пальцы.
Прадстаўце сябе выхад апазіцыянера ў камок на мясцовы прыпынак на наступны дзень пасля дэманстрацыі на БТ дакументальна - публіцыстычнай стужкі пад назвай, скажам, “Поза 169”.
.
Апазіцыянер: Калі ласка, Крыніцу класічную і шакаладку.
Прадавец: Ой. Прабачце, здаецца, недзе я Вас бачыў?
Апазіцыянер (сарамліва чырванеючы): можа ў Еўра ньюс? Там я неяк даваў каментар наконт індэксу інвестыцыйнага даверу .
Прадавец: Не, дакладна не на Еўраньюс. Пачакайце, гэта не вас пазаўчора паказвалі ў Панараме. Вы там яшчэ ладзілі банкет у Літве з нагоды юбілею - пераходу ў статус ПУП 150-га іпэшніка. Вам яшчэ ад Кангрэсу ЗША пераходзячы вымпел перадавіка далі.
Апазіцыянер: А, вы пра гэта! Я таксама доўга ржаў з гэтага роліка. Ха-ха-ха. Які вымпел? Гэта былі здымкі банкету з нейкага дзяжурнага праваабарончага семінару.
Прадавец: а праўда тое, што голас за кадрам казаў: быццам вы займаецеся з ПУПшнікамі масавымі оргіямі, цытуючы пры гэтым тэкст указу нумар 170 Аб некаторых мерах па рэгуляванню дзейнасці прадпрымальнікаў?
Апазіцыянер: Якія оргіі? Калі ласка, можна атрымаць маё піва і шакаладка.
Прадавец: і іпэшнікаў пад кайфам вы ў ПУП не пераводзіце?
Апазіцыянер: піва і шакаладку!
Прадавец: а людзі не брэшуць, што ад жадання мець статус ПУП можна лячыцца толькі ў доктара Хадоркіна?
Апазіцыянер (збягаючы): ну цябе.
Прадавец: (услед) набудзь гумавую дэкларацыю аб даходах, вычварэнец апазіцыйны! фу...ледзь не аПУПілі. Даказвай потым, што ты не 170-ы.