Каля 7 тысяч чалавек працягваюць мітынгаваць на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.
Са сцэны выступаюць грамадскія дзеячы. Мітынгоўцы стаяць у чэргах на атрыманне ежы і гарбаты, і працягваюць грэцца ля металічных бочак з агнём.
Таксама павялічылася колькасць намётаў на Майдане Незалежнасці.
Нягледзячы на нулявую тэмпературу, барыкады, умацаваныя снегам, не растаялі.
Каля Кіеўскай гарадской адміністрацыі працягваюць знаходзіцца некалькі сотняў чалавек. Насупраць усталяваны ваенны шацёр. Грузавік з прабітым колам, які тут стаіць з аўторка, не прыбіраюць.