Павел Севярынец хоча згуртаваць апазіцыю вакол ідэі перамен, фота ЕЎрарадыё

Павел Севярынец хоча згуртаваць апазіцыю вакол ідэі перамен, фота ЕЎрарадыё

Лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец выступіў з прапановай склікання ў красавіку Усебеларускага кангрэса з мэтай вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбары-2015.

Што пра гэта думаюць іншыя палітыкі?

Уладзімір Някляеў, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта, лідар кампаніі «Гавары праўду»: «Тое, што сказаў Павел Севярынец было ўзгоднена ў тым ліку з са мной. І з большасцю іншых палітычных сілаў.

Я перакананы, што праводзіць Кангрэс, ці лепш сказаць Сход па вылучэнні адзінага кандыдата трэба найхутчэй. Хаця наўрад ці мы ўжо, праўда, паспеем да мясцовых выбараў [пройдуць 23 сакавіка 2014 – «НН»].

Што тычыцца вылучэння дэлегатаў Сходу, то абмяркоўваюцца розныя варыянты. Вылучаць толькі тых, хто будзе браць удзел у мясцовых выбарах, — толькі адзін з іх.

Выбары-2015 будуць вельмі няпростымі, нашмат больш складанымі за 2010 год. Трэба, каб адзіны кандыдат нёс усю адказнасць за падзеі, а не ладзіць нейкія канферэнцыі з іншымі кандыдатамі.

Ну і, вядома, падтрымка адзінага будзе нашмат большай, чым асобных кандыдатаў. Свету таксама трэба прадэманстраваць чалавека, з якіх трэба размаўляць і мець справу».

Вольга Карач, кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Наш Дом»: «Я думаю, што ідэя правядзення Кангрэсу заўсёды добрая. Добра, калі адбываюцца дыскусіі, складваюцца агульныя намаганні, становіцца зразумела, што адбываецца ўнутры.

З іншага боку ёсць два шляхі правядзення Кангрэсу. 1) Кангрэс для абмеркавання кандыдатуры, для распрацоўкі стратэгіі. 2) Спроба працягнуць свайго кандыдата любымі сіламі. Другі шлях загадзя правальны.

Канечне, мы гатовыя працаваць для вылучэння адзінага кандыдата. Сёння дэмакратычныя сілы не настолькі моцныя, каб распыляцца. Праўда, ніколі адзінага вылучыць так і не атрымлівалася.

Было мінімум два адзіных. Але яшчэ раз скажу нам было б цікава ўдзельнічаць у вылучэнні адзінага кандыдата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?