«Вось тут мы добра атрымаліся!» - прызнаўся прыхільнік Януковіча

«Вось тут мы добра атрымаліся!» - прызнаўся прыхільнік Януковіча

Пластыкавымі бутэлькамі з вадой перакідваюцца з дзясятак дробных кампаній.

Пластыкавымі бутэлькамі з вадой перакідваюцца з дзясятак дробных кампаній.

Самаробных плакатаў на мітынгу вобмаль.

Самаробных плакатаў на мітынгу вобмаль.

Сімферопальскія футбольныя фанаты пазіруюць на фоне ачаплення.

Сімферопальскія футбольныя фанаты пазіруюць на фоне ачаплення.

«Я не фотагенічны», - кажа дзядуля, які трохі выпіў, але «толькі для сугрэву».

«Я не фотагенічны», - кажа дзядуля, які трохі выпіў, але «толькі для сугрэву».

На самім мітынгу пасядзець няма дзе, затое на суседніх схілах месца багата.

На самім мітынгу пасядзець няма дзе, затое на суседніх схілах месца багата.

«Антымайдан», які сёння разгарнуўся ў цэнтры Кіева, - гэта адказ праўладнай «Партыі рэгіёнаў» на шматтысячную акцыю пратэсту на Майдане Незалежнасці.

Мітынг «за Януковіча» адбываецца на Еўрапейскай плошчы, гэта менш за паўкіламетра ад «сапраўднага» Майдана. Каб прадухіліць правакацыі, сілавікі ўсталявалі свае барыкады паміж мітынгамі. Дарога перакрытая грузавікамі, а перад імі выстаўленыя «беркутаўцы» са шчытамі.

Некалькі сотняў апазіцыянераў стаяць насупраць спецназаўцаў і спяваюць гімн Украіны. Тыя захоўваць спакой.

Яны не пускаюць апазіцыянераў на мітынг «за Януковіча», але і не выпускаюць іх апанентаў за ачапленне.

Удзельнікаў праўладнага мітынгу звезлі ў Кіеў з паўднёвых і ўсходніх рэгіёнаў Украіны. Гэта пераважна бюджэтнікі і работнікі прадпрыемстваў, якія належаць асобам, звязаным з Партыяй рэгіёнаў. Яны не хаваюць, што ўдзельнічаюць у акцыі за грошы. Напрыклад, 12-гадзінная змена каштуе 250 грыўняў (каля 300 тысяч беларускіх рублёў).

Пакуль на сцэне па чарзе выступаюць дэпутаты ад «Партыі рэгіёнаў» і спевакі (засвяціліся і «Песняры»), удзельнікі мітынга займаюцца сваімі справамі - гуляюць у футбол пластыкавымі бутэлькамі, гуляюць на мабільніках ці раскідваюць партыю ў карты.

Фатаграфавацца большасць з іх не хоча, хаваючыся ад аб'ектыва. Гэта немаладыя жанчыны-бюджэтніцы, якія сарамліва адводзяць вочы ў бок. Аднак некаторыя мітынгуючыя, павяселеўшы, наадварот, з ахвотай пазіруюць карэспандэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?