Ранняя падкормка можа нашкодзіць вадаплаўным птушкам, папярэджваюць прадстаўнікі ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). 

«Не ўсіх птушак, якіх можна сустрэць у Беларусі ў пачатку зімы, трэба падкормліваць», — гаворыцца ў паведамленні АПБ. 

Паводле звестак арнітолагаў, такія птушкі, як сініца, верабей, дубанос, зелянушка, з'яўляюцца аселымі і ў любым выпадку застануцца зімаваць у Беларусі, аднак шэраг вадаплаўных (напрыклад лебедзі) зляцяць, як толькі зразумеюць, што ўжо не здольныя пракарміцца на гэтай тэрыторыі. 

Спецыялісты адзначаюць, што дробных птушак падкормліваць можна ўжо цяпер, развешваючы кармушкі на дрэвах і за акном, але вадаплаўным такая ранняя падкормка нанясе толькі ўрон.

«Людзі часта падкормліваюць іх у добрае надвор'е, а птушкі, вырашыўшы, што корму хопіць, застаюцца зімаваць.

А вось калі дапамога ім сапраўды неабходная (моцныя снегапады, экстрэмальныя маразы), яны застаюцца самі па сабе, бо мала хто пойдзе ў завіруху да вадаёма, каб пакарміць лебедзя або качку», — адзначаюць у АПБ. 

Арнітолагі рэкамендуюць карміць вадаплаўных птушак толькі з наступленнем моцных маразоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?